Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ДА 500-годдзя паэмы Міколы Гусоўскага “ПЕСНЯ ПРА ЗУБРА”

ДА 500-годдзя паэмы Міколы Гусоўскага “ПЕСНЯ ПРА ЗУБРА”

17 лютага 2023, 13:31 Выданні 289
ДА 500-годдзя паэмы Міколы Гусоўскага “ПЕСНЯ ПРА ЗУБРА”

Нарэшце атрымаў свае экзэмпляры календара, што зрабіў мастак Мікола Купава. Прыняўшы каляндар, я быў узрушаны яго зместам. Захацелася адрэагаваць. З радасцю адгукаюся.

 

ДУХАНОСНЫ   ШЭДЭЎР

Дзяржава абапіраецца больш на мужнасць духу,

чым на сілу цела.

“Песня пра зубра”, Кракаў, 1523 г.

Мікола Гусоўскі, -1480-1533 гг.

 

У гэтым 2023 годзе спаўняецца 500 гадоў бессмяротнаму паэтычнаму слову Міколы Гусоўскага пра моц духу, прагі да жыцця “Песня пра аблічча, шаленства зубра і паляванне на яго”.

Да гэтай падзеі мастак Мікола Купава падрыхтаваў насценны каляндар на 2023 год. У календары выкарыстаны творы Рафаэля, Ф. Гоі, Я. Матэйкі, Т. Макоўскага, Ю. Піскуна, А. Каменскага, А. Марачкіна, М. Басалыгі, Г. Асташонка, Л. і С. Гумілеўскіх, М. Самокіша, А. Кашкурэвіча, П. Татарнікава, У. Крукоўскага, А. Ксяндзова, А. Шатэрніка і Міколы Купавы.

Моцна зроблена. Адлюстравана ўкаранёнасць літоўска-беларускай натуры ў еўрапейскі цывілізацыйны арэал. Мастак Мікола Купава валодае талентам духоўнага мыслядзеяння. Ён удала спалучыў вобраз Еўропы, вобразы волатаў духу жыцця і духаносны тэкст М. Гусоўскага ў мастацкі твор новага фармату, зрабіўшы яго транслятарам духу нацыянальнай годнасці ў беларускі кантэкст. Гэтым жывіцца моц нацыі.

Калі будзем мацаваць сваю радзіму Беларусь, калі будзем шанаваць і пашыраць яе нацыянальны змест, дык будзем знанымі ў глабальным свеце як беларусы і будзем годна займаць “свой пачэсны пасад між народамі” вечна.

Слава Волатам духу!

Мечыслаў БУРАК.

 

P.S. Дзякуй, дарагі мастак, Мікола КУПАВА, што далучылі мяне да гэтай падзеі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
Далучайцеся да нас