Рымскі Папа Бенедыкт XVI, які быў на пенсіі, памёр 31 снежня на 96-м годзе жыцця.
“У апошнія некалькі гадзін стан Бенедыкта XVI пагоршыўся з-за сталага ўзросту, ён знаходзіцца пад наглядам дактароў”, – гаварылася ў паведамленні Ватыкана.
Бенедыкт XVI (лат. Benedictus PP. XVI, итал. Benedetto XVI, у свеце Ёзаф Алаіз Ратцынгер, ням. Joseph Alois Ratzinger; 16 красавіка 1927, Марктль, Германія – 31 снежня 2022, Манастыр Маці Царквы) – біскуп Рымска–каталіцкай царквы, 265-ты Папа Рымскі (з 19 красавіка 2005 года па 28 лютага 2013 года).
Бенедыкт XVI стаў самым старэйшым па ўзросце на момант абрання Рымскім Папам з часоў Папы Клімента XII (абраны ў 1730 годзе). Бенедыкт XVI – першы Папа Рымскі з часоў Паўла IV (XVI стагоддзе), які быў абраны, быўшы дэканам Калегіі кардыналаў, першы кардынал–біскуп, абраны на папства з часоў Пія VIII, першы Папа з часоў Бенедыкта XIII, які меў сан кардынала да абрання доўгі час (28 гадоў), першы Папа нямецкага паходжання за апошнюю амаль тысячу гадоў. Трэці Папа за ўсю гісторыю каталіцкай царквы (пачынальна з Цэлестына V) і першы за апошнія шэсцьсот гадоў (пасля Рыгора XII), які адрокся ад пасаду. Яму належаў рэкорд даўгалецця сярод рымскіх папаў. 4 верасня 2020 года Бенедыкт XVI стаў самым даўгавечным Папам, ва ўзросце 93 гадоў, 4 месяцаў і 19 дзён, перасягнуўшы Льва XIII, памерлага ў 1903 года ва ўзросце 93 гадоў 4 месяцаў і 18 дзён.
Бенедыкт XVI дабраахвотна пакінуў пасаду з-за дрэннага стану здароўя. Афіцыйны тытул пасля адрачэння – Яго Святасць Бенедыкт XVI, Papa Emeritus (Папа Рымскі на супакоі).

People wait in a line to enter Saint Peter’s Basilica at the Vatican where late Pope Benedict 16 is being laid in state at The Vatican, Monday, Jan. 2, 2023. Benedict XVI, the German theologian who will be remembered as the first pope in 600 years to resign, has died, the Vatican announced Saturday. He was 95. (AP Photo/Alessandra Tarantino)

People wait in a line to enter Saint Peter’s Basilica at the Vatican where late Pope Benedict 16 is being laid in state at The Vatican, Monday, Jan. 2, 2023. Benedict XVI, the German theologian who will be remembered as the first pope in 600 years to resign, has died, the Vatican announced Saturday. He was 95. (AP Photo/Andrew Medichini)

People look at the body of late Pope Emeritus Benedict XVI laid out in state inside St. Peter’s Basilica at The Vatican, Monday, Jan. 2, 2023. Benedict XVI, the German theologian who will be remembered as the first pope in 600 years to resign, has died, the Vatican announced Saturday. He was 95. (AP Photo/Alessandra Tarantino)
У саборы святога Пятра ў Ватыкане некалькі дзён ідзе цырымонія развітання з былым Папам Бенедыктам XVI. Перад саборам вышыхтавалася доўгая чарга ахвочых развітацца. Гэта можна будзе зрабіць да пахавання, якое пройдзе ў чацвер, 5 студзеня.
Паводле СМІ.
Фота: Andrew Medichini, File / AP.
Фота: AP / Alessandra Tarantino.