Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
2023 год абвешчаны Годам міру і стваральнай працы

2023 год абвешчаны Годам міру і стваральнай працы

11 студзеня 2023, 19:46 Грамадства 18
2023 год абвешчаны Годам міру і стваральнай працы

Дарагія суайчыннікі!

У гэтым годзе мы ўбачылі, які цесны наш неабсяжны свет. Дастаткова распаліць канфлікт у адной краіне, як пачынае ліхаманіць усю планету.

Ведаю, больш за ўсё вы хочаце пачуць, што будзе далей. Ці застанецца Беларусь астраўком бяспекі? Упэўнены, што гэта пытанне стане і галоўным жаданнем, якое вы загадаеце апоўначы.

Адказ просты: усё ў нашым жыцці будзе залежаць ад кожнага з нас. І ад усіх нас разам.

Калі мы хочам жыць у міры і бяспецы, то перш за ўсё павінны паважаць і шанаваць працу людзей у пагонах, выхоўваць дзяцей патрыётамі сваёй краіны і выконваць закон.

Калі мы хочам жыць у міры і дастатку, то павінны шмат і добрасумленна працаваць.

Калі мы хочам жыць у свабоднай і незалежнай дзяржаве, то павінны берагчы і абараняць гістарычную памяць, духоўныя каштоўнасці і спрадвечныя традыцыі.

Наступны год мы аб’яўляем Годам міру і стваральнай працы. Гэта адпавядае і духу часу, і памкненням нашых сэрцаў.

З Навагодняга звароту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас