Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Скарбы Лідчыны. “Гарадская паштоўка. Людзі. Вуліцы. Будынкі”

Скарбы Лідчыны. “Гарадская паштоўка. Людзі. Вуліцы. Будынкі”

5 студзеня 2023, 08:53 Культура, Навука 33
Скарбы Лідчыны. “Гарадская паштоўка. Людзі. Вуліцы. Будынкі”

2-гі каляндар з серыі “Скарбы Лідчыны”, прымеркаваны да юбілею горада Ліды – 700-годдзя, выдаў Лідскі гістарычна-мастацкі музей.

На старонках календара прадстаўлены выявы музейных прадметаў з калекцыі “Філакартыя”, якія ўключаны ў фондавы збор ДУ “Лідскі гістарычна-мастацкі музей”. Кожная пара года змяшчае раздзелы “Людзі”, “Вуліцы”, “Будынкі”, дзе па месяцах размеркаваны тэматычныя паштовоя карткі. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў калекцыі з’яўляюцца паштоўкі першай трэці XX ст.

На паштовых картках змешчаны выявы горада Ліды, архітэктурнае аблічча якога змянілася ў выніку разбурэнняў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая ўвага на паштоўках надавалася значным для горада архітэктурным аб’ектам, якія каларытна ўпісваліся ў агульную забудову.

Выявы сабора, касцёла, сінагогі сваёй манумен-тальнасцю і ўзнёсласцю стваралі непаўторны сілуэт горада.

Паштоўкі з Лідскім замкам і чыгуначным вакзалам самыя распаўсюджаныя. Гэтыя аб’екты фатаграфаваліся з розных ракурсаў і ў розную пару года. Радзей сустракаюцца паштоўкі з ускраінам горада, якія нагадвалі вясковыя вуліцы, забудаваныя драўлянымі хатамі. Самыя інфарматыўныя сюжэты – тыя, дзе адлюстсавана штодзённае жыццё простых людзей. На прыкладзе лаштовак з відамі рынкавай плошчы, на якой знаходзіліся гандлёвыя рады, можна параўнаць паўсядзённасць ў розныя гістарычныя перыяды.

Навуковыя супрацоўнікі Лідскага гістарычна-мастаскага музея выкарыстоўваюць краявідныя паштоўкі ў культурна-асветніцкай, навукова-даследчай, экспазіцыйна-выставачнай рабоце.

Паштоўкі з’яўляюцца важнай крыніцай інфармацыі па розных напрамках. I праз стагоддзе сучасныя паштоўкі будуць запатрабаваныя даследчыкамі, як сёння запатрабаваны паштовыя карткі першай трэці XX ст.

Набыць каляндар можна ў Лідскім музеі і Лідскім замку.

Наш кар.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас