Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Моўная хвіліна з Таўлаем Валянцінам”

“Моўная хвіліна з Таўлаем Валянцінам”

4 студзеня 2023, 20:15 Культура 26
“Моўная хвіліна з Таўлаем Валянцінам”

Дом Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея праводзіць музейна-педагагічныя і інтэрактыўныя заняткі як для вучняў школ горада і раёна, так і для дашкольнікаў – дзяцей з дзіцячых садкоў.

20 снежня Дом паэта наведалі дзеці з ДУА “Яслі-сад № 9 г. Ліда”. Для іх быў арганізаваны музейна-інтэрактыўны занятак “Моўная хвіліна з Таўлаем Валянцінам”.

Што цікава, дзеці ведаюць, што ў гэтым доме калісьці жыў беларускі паэт Валянцін Таўлай і ведаюць хто цяпер даследуе творчасць паэта ў гэтым Доме-музеі. Над гэтым пытаннем хіба ўдала папрацавалі з дзецьмі выхавальнікі. Ім за гэта таксама шчыры дзякуй! Добрую справу яны робяць!

Цяпер дзеці будуць ведаць, што ў Лідзе Валянцін Таўлай напісаў першы верш, якому ў пачатку гэтага года адзначылі 100 год з дня яго напісання. З задавальненнем дзеці прымералі і рэканструяваную доўгую кашулю навыпуск, у якой хадзіў у лідскую школку 7-гадовы Валя Таўлай. І паспрабавалі скласці гэты першы верш “Верабейкі”. Што ж, з выхавальнікамі заданне было выканана. Разам з тым дашкольнікі пазнаёміліся з тактыльнай жывапіснай карцінай мастака Васіля Зянько “Верабейкі”, распрацаванай па азбуцы Брайля.

Пабывалі дзеці і ў мемарыяльным пакоі паэта, дзе даведаліся пра жыццё і творчасць Валянціна Таўлая ў горадзе Ліда. Інтэрактыўным дзеяннем тут для іх стала сабраць па каман-дах пазлы Дома Валянціна Таўлая і сам партрэт паэта. З гэтым заданнем яны справіліся таксама! Не прывяла да цяжкасці і забава з лесвіцай, на якой былі раскладзены 32 канверты паводле беларускага алфавіта. З вялікім задавальненнем дзеці адгадалі закладзеныя ў канвертах загадкі на тую ці іншую літару.

Па традыцыі кожны ўдзельнік атрымаў на памяць сімвалічны медаль “За ўдзел”.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас