Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Яшчэ адна кніга для дзяцей і пра дзяцей

Яшчэ адна кніга для дзяцей і пра дзяцей

29 снежня 2022, 06:21 Выданні 53
Яшчэ адна кніга для дзяцей і пра дзяцей

Падчас падвядзення вынікаў 5-га конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя дзецям” была прадстаўлена 2-я кніга з тэтралогіі Веры Навіцкай пра Марусю Старабельскую. Кніга называецца “Вясёлыя будні. З дзённіка гімназісткі”. Выдадзена абмежаваным накладам у прыватным прадпрыемстве “Пружмень” у перакладзе і пад рэдакцыяй Станіслава Судніка. Карэктар: Алесь Хітрун. Вокладку распрацавала Дар’я Марцінкевіч.

Муся падрасла і вучыцца ў сёмым класе гімназіі. Сёмы клас у гімназіі – самы малодшы, а першы – выпускны.

У кнізе апісваецца нібы пецярбургская гімназія, але, безумоўна, тут паказана нейкая зборная навучальная ўстанова, дзе, напэўна, ёсць нешта і ад Лідскай прыватнай жаночай гімназіі імя Марыі Навіцкай, дырэктарам якой аўтарка была да 1915 года.

Па ходу апавядання, якое працягваецца ў выглядзе ўсё таго ж дзённіка, можа скласціся ўражанне, што гімназісткі толькі тое і рабілі, што сваволілі, але не пераказваць жа ўрок за ўрокам будзе малая дзяўчынка, яна запісвае падзеі, што выбіваюцца з гладкай канвы жыцця: свавольствы, святы, падарункі, хваробы, што зусім натуральна. І аўтарка, якая сама прайшла гімназію вучаніцай і не рассталася з ёй пасля заканчэння, добра ведае дзіцячы свет: што там важнае і цікавае, а што надзённае і не вартае ўвагі.

Пры перакладзе на беларускую мову давялося звярнуць увагу на мову арыгіналу. Мова то руская, але трошкі асаблівая: адразу не сказаць, адкуль гэтыя асаблівасці – з Пецярбурга, з Вільні, з Ліды ці, можа, з дзяцінства аўтаркі.

У кнізе практычна адсутнічае слова “очень”, усюды ўжываюцца словы “больно” і “страшно”. “Больно” усюды перакладалася словамі “вельмі” або “надта”, а “страшно” сям-там магло і застацца як “страшна”.

Тэкст перапоўнены словам “ведь”. Калі гэтае слова перакладаць, як “таму што”, беларускі тэкст становіцца грувасткім, у той час як рускі захоўвае лёгкасць. Таму слова “ведь” перакладалася часціцамі “то”, “бо”, “б” і “ж”, “жа”, а то і зусім апускалася.

У перакладзе пакінуты некаторыя асаблівасці лексікі. Пакінуты непаліткарэктныя на сёння назвы нацыянальнасцяў: чухонка, хахлушка і г.д. Неабходна ж захаваць каларыт. Дзеля каларыту захованы і некаторыя словы. У перакладзе, як падаецца, удалося захаваць і дзіцячае ўспрыманне свету, якое даволі ўмела падаецца аўтаркай.

Урэшце ж мы маем яшчэ адну кнігу для дзяцей і пра дзяцей на беларускай мове.

Сёння кніжку можна пачытаць у чытальнай зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы і ў Лідскім літаратурным музеі (Домік Таўлая).

Спадзяёмся, што праз некаторы час кніга стане даступная больш шырокаму колу чытачоў.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў
Выданні

Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў

25 студзеня 2023, 08:1719
Прайшла Рада ТБМ
Грамадства

Прайшла Рада ТБМ

7 лістапада 2018, 17:0818
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4918
«Дзецям трэба чытаць і пра развод, і пра страхі»: гутарка з Надзеяй Кандрусевіч
Выданні

«Дзецям трэба чытаць і пра развод, і пра страхі»: гутарка з Надзеяй Кандрусевіч

26 лістапада 2018, 10:3516
Далучайцеся да нас