Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Родная мова ў прававых дакументах Каталіцкага Касцёла Беларусі

Родная мова ў прававых дакументах Каталіцкага Касцёла Беларусі

28 снежня 2022, 22:11 Мова 79
Родная мова ў прававых дакументах Каталіцкага Касцёла Беларусі

15 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя першага выдання Кодэкса кананічнага права са зменамі, унесенымі ў апошні час Святым Пасадам у галоўны збор юрыдычных норм Касцёла лацінскага абраду, з перакладам на беларускую мову.

У прэзентацыі ўнікальнага выдання ўзялі ўдзел іерархі Касцёла на Беларусі, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, дыпламаты, святары, спецыялісты ў галіне канічнага і дзяржаўнага права з нашай краіны і з-за мяжы, прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, іншых канфесій і рэлігій.

Мерапрыемства, арганізаванае апостальскай нунцыятурай у Рэспубліцы Беларусь, адбывалася пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На падзеі прысутнічаў Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч, а таксама арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, госці з Літвы і Расіі.

 На пачатку ўсіх сабраных у канферэнц-зале галоўнага кнігасховішча краіны прывітаў Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч.

Біскуп Юрый Касабуцкі зачытаў прывітальны адрас Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. У ім кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату назваў пераклад Кодэкса кананічнага права на беларускую мову “неардынарнай і адметнай падзеяй для жыцця каталіцкага Касцёла ў Беларусі”.

 Прысутныя падзякавалі ксяндзу -каноніку Дзмітрыю Пухальскаму за пераклад на беларускую мову Кодэкса па кананічным праве. Ксёндз-канонік Дзмітрый Пухальскі распавёў пра працу над перакладам.

Ён адзначыў, што Кодэкс па кананічным праве быў абнародаваны  25 студзеня 1983 года Янам Паўлам II і паступова быў перакладзены на англійскую, французскую, польскую і іншыя мовы свету. Прававая традыцыя перадаецца на лаціне, а мясцовыя касцёлы розных краін імкнуцца перакласці яе на свае родныя мовы.

Аднаўленне рэлігійнага жыцця ў Беларусі запатрабавала стварэння богаслужбовай тэрміналогіі на сучаснай беларускай мове. Першым адноўленым касцёлам, дзе ішло набажэнства на беларускай мове, стала парафія св. Роха ў Менску. Паступова катэхізацыя дзяцей і дарослых у касцёлах Беларусі была пераведзена з традыцыйнай польскай на родную беларускую мову. У той перыяд Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў кс. Дзмітрыя Пухальскага на вучобу ў Папскі Інстытут кананічнага права ў Венецыю. Тады ў яго ўзнікла думка пра ажыццяўленне перакладу на беларускую мову.

Кс. Дзмітрый выкладаў кананічнае права ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Пінску і ў Гародні, і на курсах сямейнага жыцця.

Падтрымку ў ажыццяўленні перакладу Кодэкса кананічнага права яму аказалі ксёндз-канонік Андрэй Зноска і арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

Эла Дзвінская,

фота www.catholic.by  і аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0016
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2215
Вырай «Вурая»
Грамадства

Вырай «Вурая»

9 лістапада 2018, 09:2215
Далучайцеся да нас