Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Адкрыты першы тэрмінал ЗПГ

Навіны Германіі. Адкрыты першы тэрмінал ЗПГ

28 снежня 2022, 21:47 У свеце 21
Навіны Германіі. Адкрыты першы тэрмінал ЗПГ

Канцлер Германіі Олаф Шольц высока ацэньвае хуткасць, з якой у Германіі быў пабудаваны першы тэрмінал звадкаванага прыроднага газу.

Вільгельмсхафен (dpa), 18.12.2022. – Пасля чуць меней за дзесяць месяцаў планавання і будаўніцтва ў Вільгельмсхафене адкрыўся першы ў Германіі тэрмінал для імпарту звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ).

– Такі зараз тэмп развіцця інфраструктуры Германіі, – заявіў федэральны канцлер Олаф Шольц у суботу на цырымоніі адкрыцця, у якой таксама прынялі ўдзел міністр эканомікі Роберт Хабек, міністр фінансаў Крысціян Лінднер і прэм’ер-міністр Ніжняй Саксоніі Штэфан Вайль.

Плывучы тэрмінал закліканы дапамагчы заткнуць пралом у газазабеспячэнні Германіі, утвораны адсутнасцю паставак з Расіі. Цэнтральным элементам з’яўляецца адмысловы карабель “Hоegh Esperanza” даўжынёй амаль 300 метраў, які ў будучыні будзе пераводзіць звадкаваны прыродны газ, што дастаўляецца танкерамі, у газападобны стан і падаваць яго ў газавую сетку Германіі. У чацвер ён ужо прышвартаваўся да прычала, загружаны ЗПГ. Па дадзеных кампаніі-аператара імпарцёра газу Uniper, увод у эксплуатацыю запланаваны на 22 снежня.

Канцлер падзякаваў рабочым, інжынерам, кампа-ніі і дзяржаўным ўстановам за хуткую рэалізацыю прамысловага аб’екта. Ён сказаў, што тэрмінал стаў “вельмі важным унёскам у нашу бяспеку”.

– Пасля пачатку расійскай ваеннай кампаніі супраць Украіны ўрад Германіі хутка прыняў рашэнне пра будаўніцтва інфраструктуры тэрміналаў ЗПГ, каб зрабіць энергазабеспячэнне незалежным ад паставак газу з Расіі,- нагадаў Шольц пра свой “лёсавызначальны выступ” пасля пачатку расійскай аперацыі, у якім заявіў пра карэнныя змены. Па словах канцлера, ствараючы інфраструктуру для тэрміналаў ЗПГ, Германія таксама берэ на сябе адказнасць за еўрапейскіх суседзяў, якія не маюць выхаду да мора: “Гэты тэрмінал СПГ таксама з’яўляецца знакам еўрапейскай салідарнасці”. У агульнай суме ад імя ўрада Германіі былі зафрахтаваны пяць плывучых тэрміналаў.

Фота: picture alliance/dpa,

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5441
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас