Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З днём нараджэння Данута Янаўна

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:36 літаратура 129
З днём нараджэння Данута Янаўна

Данута Бічэль (нар. 3 снежня 1937, в. Біскупцы Лідскага павета Наваградскага ваяводства Польшчы) – беларуская паэтэса. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў “Дзе ходзяць басанож”. Узнагароджана медалём. Займаецца грамадскай, літаратурнай, асветніцкай дзейнасцю.

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Наваградскае педагагічнае вучылішча (1957), аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гарадзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы (1962). З 1962 года выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Гародні. Сябар СП СССР (1964). З 1982 загадчыца Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гародні. Вядомая грамадская дзеячка, адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча. Была адным з ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газеты “Рэанімова”.

Пісаць вершы пачала ў школе. У друку выступае з 1958 (газета “Літаратура і мастацтва”). У вершах, арганічна звязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыццё вёскі, прыгажосць роднай зямлі.

Інтуітыўна, цераз жаночую эмацыянальную псіхалогію выходзіць да філасофскіх пачаткаў. Рэаліі свету для яе набываюць нейкую сімвалічную ўзаемазвязаную прадметнасць. Аднак, пры ўсім пры гэтым, Данута Бічэль – глыбока нацыянальная паэтэса.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Каляды.  Беларускія народныя звычаі
Культура

Каляды. Беларускія народныя звычаі

21 снежня 2023, 10:2030
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4724
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5717
Паэтычная вечарына «Аснежаныя рытмы» на філфаку БДУ
Выданні

Паэтычная вечарына «Аснежаныя рытмы» на філфаку БДУ

4 снежня 2018, 16:0716
Далучайцеся да нас