Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Паэтычная вечарына «Аснежаныя рытмы» на філфаку БДУ

Паэтычная вечарына «Аснежаныя рытмы» на філфаку БДУ

4 снежня 2018, 16:07 Выданні, Грамадства, Культура, Мова, Навіны 36

4 снежня на філфаку Белдзяржуніверсітэта ў Менску адбудуцца «Аснежаныя рытмы» — свята беларускай паэзіі, якое аднаўляецца праз шмат гадоў як традыцыя, якую запачаткаваў Алег Лойка (1931—2008), беларускі паэт, прафесар, чалец-карэспандэнт НАН Беларусі, былы загадчык кафедры беларускай літаратуры, дэкан філалагічнага факультэта БДУ.

На родным філфаку выступіць Кастусь Цыбульскі – вядомы беларускі паэт, выпускнік філфака (1982), былы ўдзельнік легендарнага літаратурнага аб’яднання «Узлёт».

На паэтычнай вечарыне прагучаць таксама вершы маладых філфакаўскіх паэтаў у аўтарскім выкананні, выступяць выкладчыкі філалагічнага факультэта. Пачатак мерапрыемства ў 15:55 (Менск, вул. К. Маркса, 31, актавая зала філфака). Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/paetychnaya-vecharyna-asnezhanyya-rytmy/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Далучайцеся да нас