Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
V Нацыянальны музейны форум

V Нацыянальны музейны форум

13 снежня 2022, 21:28 Культура 41
V  Нацыянальны  музейны форум

На мінулым тыдні прайшоў V Нацыянальны  форум “Музеі Беларусі”. Сёлета ў мерапрыемстве  ўдзельнічалі 84 музеі краіны, а таксама  госці з 12 музеяў Расіі. Адкрыў форум міністр культуры Беларусі.

Экспазіцыя “Мастацтва бачыць артэфакт”, прадстаўлена на Форуме Лідскім гістарычна – мастацкім музеем.

Цэнтральнай часткай экспазіцыі стала праца В. Мурахвера, заслужанага дзеяча БССР, якая раскрывае тэму генацыду і халакосту ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках дэманстрацыйнай праграмы (прэзентацыі музеяў, экспазіцыйных і культурна-адукацыйных праектаў) на галоўнай сцэне форума супрацоўнікі Дзяржаўнай установы “Лідскі гістарычна-мастацкі музей” прэзентавалі ўрывак з цыклу музейных заняткаў “Згадкі з беларускай хаткі”.

Па выніках V Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”:

– Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы – 2-е месца ў намінацыі “За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму”;

– Лідскі гістарычна-мастацкі музей – 3-е месца ў намінацыі “За навацыі ў музейнай дзейнасці” (за тэатр ценяў);

– Гарадзенскі гістарычна-археалагічны музей – 2-е месца ў намінацыі “За лепшпе музейнае выданне”;

– дыпломамі ўдзельнікаў Форуму ўзнагароджаны: Гарадзенскі гістарычна-археалагічны музей, Гарадзенскі музей гісторыі рэлігіі, Музей-сядзіба М.К. Агінскага, Ашмянскі, Лідскі, Мастоўскі, Бераставіцкі, Смаргонскі, Дзятлаўскі, Слонімскі музеі!

ТК “Культура Лідчыны”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства
ТБМ

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

10 ліпеня 2019, 16:2714
Далучайцеся да нас