Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
МІР У ДУШЫ – МІР У КРАІНЕ

МІР У ДУШЫ – МІР У КРАІНЕ

6 снежня 2022, 14:27 Грамадства 59
МІР У ДУШЫ – МІР У КРАІНЕ

24 лістапада ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Мір у душы – мір у краіне”, арганізаваны грамадскім аб’яднаннем “Беларускі фонд міру” ў супрацоўніцтве з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой.

Конкурс праводзіўся ў трох намінацыях (“верш”, “проза”, “жывапіс”) з мэтай распаўсюджвання ідэі каштоўнасці міру, а таксама духоўна-маральных, нацыянальных і культурных каштоўнасцяў, патрыятызму сярод навучэнцаў нашай краіны, умацавання дружбы і згоды ў грамадстве.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: старшыня Лідскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Міранцоў Віктар Канстанцінавіч, сакратар Лідскай епархіі протаіерэй Максім Цыгель, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Лідскага райвыканкама Кенць Ганна Станіславаўна, галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Вайцюкевіч Наталля Міхайлаўна.

У рамках урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў старшыня Лідскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Міранцоў Віктар Канстанцінавіч перадаў у фонды Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы трылогію кніг “Краіна міру. Вершы”, “Краіна міру. Проза”, “Храмы краіны. Малюнкі”. Выданні з лепшымі работамі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Мір у душы – мір у краіне” стануць каштоўным папаўненнем калекцыі раённай бібліятэкі. З музычным віншаваннем выступіла Ганна Ліпская, настаўнік музыкі (клас скрыпкі) Лідскага музычнага каледжа.

Загадчык аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”

Дар’я  Марцінкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3815
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас