Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Германія выдзяляе дадатковы мільярд на абарону лясоў

Навіны Германіі. Германія выдзяляе дадатковы мільярд на абарону лясоў

29 лістапада 2022, 09:28 У свеце 10
Навіны Германіі. Германія выдзяляе дадатковы мільярд на абарону лясоў

На Сусветнай кліматычнай канферэнцыі Шольц заявіў пра вылучэнне дадатковых сродкаў для процідзеяння кліматычным рызыкам

Урад Германіі хоча падвоіць сродкі на глабальную абарону лясоў да двух мільярдаў еўра і аказаць вялікую падтрымку краінам, пацярпелым ад кліматычных катастроф. Канцлер Олаф Шольц (СДПГ) на Сусветнай кліматычнай канферэнцыі ў Егіпце ў панядзелак абвясціў пра вылучэнне 170 мільёнаў еўра на новы комплекс мер абароны ад кліматычных рызык. Міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця абвясціла, што сродкі на абарону трапічных лясоў, у прыватнасці, у цэнтральнаафрыканскім басейне Конга ці ў паўднёваамерыканскім рэгіёне Амазонкі, будуць павялічаны на адзін мільярд еўра да 2025 года.

Шольц падкрэсліў, што Германія адмовіцца ад выкапнёвых відаў энергіі “без усякіх “але””. Па яго словах, не павінна быць “адраджэння” газу, нафты і вугалю.

– Што да Германіі, то тут я заяўляю: тут такога адраджэння таксама не будзе, – сказаў канцлер. Ён адзначыў, што падчас пераходу на ўзнаўляльныя крыніцы энергіі неабходна павялічыць тэмпы, выяўляць больш амбіцый і больш цесна супрацоўнічаць адзін з адным.

Паводле СМІ.

На здымку: Шварцвальд.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў
Выданні

Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў

25 студзеня 2023, 08:1719
Гісторыя Магілёўшчыны. Гетман, які заўсёды перамагаў
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Гетман, які заўсёды перамагаў

26 кастрычніка 2021, 07:3517
Лагойск і Сілічы – найлепшыя ў СНД курорты для зімовага адпачынку
Грамадства

Лагойск і Сілічы – найлепшыя ў СНД курорты для зімовага адпачынку

22 студзеня 2019, 09:4717
Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш
Грамадства

Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш

8 лістапада 2018, 13:1916
Далучайцеся да нас