Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа

140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа

18 лістапада 2022, 07:53 Грамадства, Культура, літаратура 37
140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа

На працягу мінулага тыдня прыхільнікі айчыннай літаратуры адзначалі адно са сваіх галоўных святаў – Каласавіны. У год 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа свята набывае асаблівы сэнс. Мерапрыемстваў было запланавана шмат: адкрыццё помніка пісьменніку ў Стоўбцах, літаратурна-музычныя святы на мемарыяльных сядзібах і навуковая канферэнцыя.

 Святочныя дні распачаліся з урачыстай цырымоніі ўскладання кветак ля помніка народнаму песняру. Удзельнікамі мерапрыемства сталі сваякі класіка, пісьменнікі, паэты, супрацоўнікі музеяў, а таксама навучэнцы менскіх школ. З віншавальнымі словамі да гасцей звярнуўся міністр культуры Анатоль Маркевіч.

 Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч адзначыў, што творы класіка, яго вершы і публіцыстыка – гэта грунт жыцця, радасці і трываласці:

 – Прыхінуўшыся да яго літаратурных скарбаў, мы становімся багацейшымі шматкроць. Сёння час, калі сацыяльныя сеткі выводзяць нас у іншыя прасторы, магчыма, касмічныя, безумоўна недасягальныя яшчэ дзесяцігоддзі назад. І мне бачыцца, што велічыня такіх мастакоў слова і найперш народнага песняра Якуба Коласа, гэта трывалая нітачка нашай сувязі ў стагоддзях, у часе, у прасторы. Чытайце, шануйце Коласа, вывучайце яго жыццёвы шлях – і вы станеце шматкроць багацейшымі, зможаце быць сапраўднымі абаронцамі жыцця, лёсу беларусаў і нашай краіны.

Адным з галоўных месцаў, дзе захавалася не толькі спадчына паэта, але і ягоны дух, з’яўляецца Дзяржнаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Падчас цырымоніі дырэктар музея Ірына Мацяс выказала падзяку ўсім, хто дапамагаў ствараць юбілейны год у гонар песняра:

– Класікі жывуць вечна ў сваіх творах, і калі мы будзем іх перачытваць, яны будуць  жыць у нашых сэрцах, дапамогуць развіць беларускую культуру і нашу родную Беларусь.

У год 140-годдзя з дня нараджэння песняра жыхары Стоўбцаў атрымалі вялікі падарунак – помнік Якубу Коласу. Скульптура ўвасабляе паэта ў народным, вяско-вым адзенні. Ён быццам прысеў адпачыць на хвілінку, а на яго твары можна заўважыць усмешку.

Пасля правядзення рэспубліканскага конкурсу эскізных праектаў, на які прадставілі каля 20 работ, былі вызначаны аўтары помніка. Над рэалізацыяй творчага праекта працаваў творчы калектыў у складзе скульптараў: заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага мастака Івана Міско, Сяргея Логвіна, Уладзіміра Піпіна, а таксама архітэктараў Уладзіміра Архангельскага і Аляксандра Кобрусева.

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ўзялі першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада, старшыня Менскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын, а таксама вучні ўстаноў адукацыі раёна.

 Паводле Арыны КАРПОВІЧ.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА.

“Звязда”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0323
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4020
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3617
Далучайцеся да нас