Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень памяці продкаў – “Восеньскія Дзяды”

Дзень памяці продкаў – “Восеньскія Дзяды”

9 лістапада 2022, 07:01 Грамадства 118
Дзень памяці продкаў – “Восеньскія Дзяды”

2 лістапада – Дзяды ў католікаў.

5 лістапада – Змітраўскія Дзяды ў праваслаўных.

Звычай памінаць 2 лістапада памерлых продкаў, сваякоў і ўсіх хрысціян быў уведзены бенедыктынскім абатам, святым Адылонам у 998 годзе. Праз некаторы час гэта традыцыя была афіцыйна прынята ва ўсёй каталіцкай царкве. З 1 па 8 лістапада ў каталікоў праходзіць актава малітваў за нябожчыкаў. У гэтыя дні вернікі ўзмоцнена моляцца за поўнае адпушчэнне грахоў тых душ, якія знаходзяцца ў чысццы. Скараціць тэрмін ачышчэння могуць добрыя справы і малітвы людзей, якія жывуць і памятаюць пра нябожчыкаў.

На “Дзяды” вернікі адпраўляюцца на могілкі, часта з малітвамі і спевамі, прыводзяць у парадак магілы, ставяць падпаленыя свечкі. За рытуальнай вячэрай прынята распавядаць пра добрую спадчыну, якая засталася на зямлі пасля сыходу родных людзей у свет іншы. Такія ўспаміны з’яўляюцца своеасаблівым умацаваннем традыцый роду і пасвячэннем у яго гісторыю дзяцей.

У праваслаўных Восеньскія Дзяды адзначаюцца на трэцім тыдні пасля Пакроваў.

У народным календары існуе ўніверсальны алгарытм для вылічэння дат усіх народных свят. На жаль,  адносна “Восеньскiх Дзядоў”, калі Дзень памяці быў уключаны ў спіс дзяржаўных свят, народная традыцыя не была выканана. Цяпер гэтае свята прынята адзначаць у адну з субот з 1 па 11 лістапада, аб’яднаўшы практычна дзве традыцыі – праваслаўную і каталіцкую.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас