Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
3 лістапада – 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа

3 лістапада – 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа

9 лістапада 2022, 07:15 Культура 47
3 лістапада – 140 гадоў  з дня нараджэння Якуба Коласа

Якуб Колас, сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (3 лістапада 1882, засценак Акінчыцы (цяпер у межах г. Стоўбцы) – 13 жніўня 1956, Менск) – беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1926). Акадэмік АН Беларусі (1928). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1944).

Бацькі – Міхал Казіміравіч і Ганна Юр’еўна (народжаная Лёсік) з вёскі Мікалаеўшчына (цяпер за 12 км ад Стоўбцаў). З 13-ці іх дзяцей да сталага веку дажылі толькі 9. Бацька быў лесніком у радзівілаўскіх уладаннях, маці займалася гаспадаркай. Браты Уладзімір (1879-1954), Алесь (1880-1940), Язэп (1895-1980), Міхал (1897-1991), сёстры Міхаліна (1887-1977), Юзэфа (1891-1964), Марыя (1900). Неўзабаве пасля нараджэння Костуся сям’я пераехала ва ўрочышча Ласток (або Сухошчына), потым, у 1890-1904 гадах, Міцкевічы жылі ў леснічоўцы Альбуць паблізу Мікалаеўшчыны. На кошт скарбу ў 1898 годзе Костусь паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семіна-рыю. Падчас вучобы пісаў вершы і байкі на рускай мове, збіраў беларускі этнаграфічны і фальклорны матэрыял, пачаў пісаць па-беларуску.

У чэрвені 1913 года Якуб Колас ажаніўся з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай, яны пражылі разам больш за 30 гадоў, мелі трох сыноў. У гэты ж перыяд, у жніўні 1912 года, на леснічоўцы Смольня паблізу Мікалаеўшчыны Колас пазнаёміўся з Янкам Купалам, тут пачалося іх сяброўства…

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Далучайцеся да нас