Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мурал “Зямля пад белымі крыламі” з’явіўся ў Берасці

Мурал “Зямля пад белымі крыламі” з’явіўся ў Берасці

18 кастрычніка 2022, 21:49 Грамадства, Культура 29
Мурал “Зямля пад белымі крыламі” з’явіўся ў Берасці

Шматпавярховік на вуліцы Маскоўскай у Берасці цяпер упрыгожвае мурал з дзяўчынай-беларускай. Яго стварылі пінскія мастакі Яўген Сасюра і Сяргей Рысакоў. Суаўтарам эскізу стала Ганна Дзюкава. Муралы са спалучэннем сучасных і традыцыйных вобразаў раней з’яві-ліся ў розных гарадах краіны – Полацку, Пінску і іншых, піша “Виртуальный Брест”.

 – Ідэя берасцейскага мурала – паказаць віхуры беларускай гісторыі і з’яднаць з вобразам дзяўчыны-беларускі. За аснову дызайну яе вопраткі браўся кобрынскі традыцыйны строй, а па задуме – гэта сучасная дзяўчына, якая шануе традыцыі, але глядзіць у будучыню.

Важна адзначыць і вобраз вады. Старажытнае Берасце, як і большасць беларускіх гарадоў, узнікла на беразе гандлёвай ракі. Роля рэкаў для развіцця нашай цывілізацыі – вельмі значная. Птушкі на малюнку – гэта ідэі і памкненне наперад, а замак – рамантычная стылізацыя Берасцейскага замка, зробленая па матывах гістарычных рэканструкцый. Аднавіць сапраўдны выгляд замка навукоўцы дагэтуль не могуць – не хапае крыніц і матэрыялаў археалагічных даследаванняў. Але мэта праекта – зацікавіць жыхароў і гасцей горада гэтым сярэднявечным помнікам, бо з замкам звязана шмат сюжэтаў з гісторыі Берасця, – расказалі мастакі.

Віртуальны Брэст.

Фота Андрэя Рыбачука.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3992
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас