Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. 3 кастрычніка – Дзень Германскага адзінства

Навіны Германіі. 3 кастрычніка – Дзень Германскага адзінства

5 кастрычніка 2022, 06:54 У свеце 23
Навіны Германіі. 3 кастрычніка – Дзень Германскага адзінства

Дзень Германскага адзінства (ням. Tag der Deutschen Einheit) – нацыянальнае свята сучаснай Федэратыўнай Рэспублікі Германіі, адзначаецца 3 кастрычніка ў дзень уваходжання ГДР у склад ФРГ.

Дзень Германскага адзінства з’яўляецца непрацоўным днём і адзіным дзяржаўным святам Германіі.

 

Гісторыя свята

 

У Федэратыўнай Рэспубліцы Германія “Дзень нямецкага адзінства” (ням. Tag der deutschen Einheit, з малой літарай d) быў уведзены ў 1954 годзе ў памяць пра падзеі 17 чэрвеня 1953 года ў ГДР і святкаваўся 17 чэрвеня з 1954 па 1990 год.

Пасля аб’яднання Заходняй і Усходняй Германій, у 1990 годзе, нацыянальнае свята аб’яднанай краіны меркавалася спачатку перанесці на 9 лістапада – дзень падзення Берлінскай сцяны. Аднак паколькі гэты дзень быў звязаны з цёмнымі перыядамі ў гісторыі Германіі (піўны путч у 1923 годзе і лістападаўскія пагромы 1938 года), для новага дзяржаўнага свята была абрана іншая дата – 3 кастрычніка 1990 года – дзень канчатковага аб’яднання дзвюх нямецкіх дзяржаў. Дата 3 кастрычніка была замацавана ў артыкуле 2 дамовы пра аб’яднанне Германіі, ад 31 жніўня 1990 года, у якасці новай даты свята “Дня Германскага адзінства” (ням. Tag der Deutschen Einheit, зараз з загалоўнай літарай D).

 

Сёння 3 кастрычніка з’яўляецца адзіным дзяржаўным святам Германіі, устаноўленым на федэральным узроўні. Усе астатнія святы рэгулююцца землямі Германіі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Федэратыўнай Рэспублікі Германіі з Днём Германскага адзінства. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларусы і немцы павінны разам зрабіць свой пасільны ўнёсак, каб пазбегнуць разбуральнага супрацьстаяння і не дапусціць новай катастрофы.

“Падзенне Берлінскай сцяны і аб’яднанне Германіі ўяўлялі сабою сапраўдную змену эпох і надзею на ўстойлівы свет і бяспеку ў Еўропе”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Далей у сваім віншавальным паведамленні А. Лукашэнка ўзгадаў, колькі “пакут, скрухі і болі можа прынесці такая сцяна” і што яна стала “трагічным знакам падзелу горада, народа, цэлага кантынента”.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што “мы зноў вяртаемся да часоў канфрантацыі, калі паміж краінамі ў самым сэрцы Еўропы выбудоўваюцца сцены”.

“Менск адкрыты для раўнапраўнага дыялогу і прагматычнага супрацоўніцтва з Берлінам, а таксама для далейшага развіцця двухбаковых адносін, якім сёлета споўнілася 30 гадоў”, – звярнуў увагу беларускі лідар.

Апроч усяго іншага Аляксандр Лукашэнка пажадаў народа Германіі мірнага неба, салідарнасці і годнай будучыні для нашчадкаў.

  Фота: Bartolomiej Pietrzyk/Shutterstock.com

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
Далучайцеся да нас