Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“БІБЛІЯТЭЧНЫ РАРЫТЭТ ХХ СТАГОДДЗЯ”

“БІБЛІЯТЭЧНЫ РАРЫТЭТ ХХ СТАГОДДЗЯ”

28 верасня 2022, 09:31 Культура 18
“БІБЛІЯТЭЧНЫ РАРЫТЭТ ХХ СТАГОДДЗЯ”

Кніга з’яўляецца не толькі носьбітам інфармацыі, але і крыніцай ведаў, захавання памяці аб мінулым, гістарычнай праўды, якія фарміруюць будучыню краіны, будучыню новых пакаленняў.

15 верасня Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы прадставіла для сваіх наведвальнікаў музейна-выставачную экспазіцыю “Бібліятэчны рарытэт ХХ стагоддзя”. Выстава дэманстравала найбольш рэдкія ўзоры беларускай і сусветнай кніжнай спадчыны, якія былі дастаўлены з фондаў публічных бібліятэк Лідскага раёна.

Наведвальнікі, напрыклад, змаглі ўбачыць альбом “Беларускі народны арнамент” з дарчым надпісам і аўтографам Уладзіславы Луцэвіч, жонкі народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Не магло не зацікавіць наведвальнікаў кніжнае факсімільнае выданне “Першае чытанне для дзетак беларусаў”, якое было выдадзена ў 1906 годзе. У кнізе змешчаны вершы, навелы-замалёўкі, навучальны матэрыял, а таксама народныя казкі, загадкі і многае іншае.

Сярод дзіцячых кніжных выданняў, прадстаўленых на выставе, былі адабраны найбольш цікавыя ў афарміцельскім плане асобнікі 40-60 гадоў мінулага стагоддзя. Таксама былі прадстаўлены і бібліятэчныя дакументы. Напрыклад, уліковыя дакументы з сургучнай пячаткай і чытацкія фармуляры 70-гадоў ХХ стагоддзя.

Яркім дадаткам выставы стала фотазона, прысвечаная 100-годдзю з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Д.А. Марцінкевіч,

загадчык аддзела

бібліятэчнага

маркетынгу.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас