Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пісаў пра літаратуру і пра час

Пісаў пра літаратуру і пра час

20 верасня 2022, 21:04 Грамадства, Культура 6
Пісаў пра літаратуру і пра час

Беларускаму празаіку, публіцысту і літаратуразнаўцу Алесю Адамовічу 3 верасня споўнілася б 95 гадоў з дня нараджэння.

Родам пісьменнік быў з вёскі Канюхі Капыльскага раёна Менскай вобласці, дзе нарадзіўся ў сям’і службоўцаў. З 1928 года сям’я пражывала ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. З 1942 года ён, вучань сярэдняй школы, сувязны, з 1943 года – баец партызанскага атрада імя Кірава Менскага злучэння. У 1944-1945 гадах – студэнт Ленінагорскага горна-металургічнага тэхнікума (Алтайскі край). У 1945-1950 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў аспірантуру пры ўніверсітэце і працаваў там на кафедры беларускай літаратуры. Быў загадчыкам сектара літаратурных узаемасувязей Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1962-1966 гадах вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве, а потым выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. З 1966 года зноў працаваў у Інстытуце літа-ратуры. У 1982 годзе Алесь Адамовіч у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1987 года з’яўляўся дырэктарам навукова-даследчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве, член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 года і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Як крытык і літаратуразнавец Алесь Адамовіч выступаў у друку з 1950 года. Пісаў на беларускай і расейскай мовах. Аўтар навуковых прац “Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю Кузьмы Чорнага” (1958), “Культура творчасці” (1959), “Беларускі раман” (1961), “Становленне жанра: Белорусский роман” (Масква, 1964), “Маштабнасць прозы” (1972), “Горизонты белорусской прозы” (Масква, 1974), “Здалёк і зблізку: Беларуская проза на літаратурнай планеце” (1976), “Кузьма Чорный: Уроки творчества” (Масква, 1977), “Лев Толстой и белорусская литература: Война и человек” (1978, даклад на VIII Міжнародны з’езд славістаў), “Літаратура, мы і час” (1979), “Браму скарбаў сваіх адчыняю…” (1980), “О современной военной прозе” (Масква, 1981), “Война и деревня в современной литературе” (1982), альбома “Сказ пра Івана Мележа” (1984), брашуры “Литература и проблемы века” (Масква, 1986), кніг літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі “Выбери – жизнь” (1986), “Ничего важнее” (Масква, 1985), “Додумывать до конца” (Масква, 1988), “Отвоевались!” (Масква, 1990) і г.д. Выйшлі з друку раман “Война под крышами” (1960), які разам з раманам “Сыновья уходят в бой” склалі дылогію “Партизаны” (1963, па сцэнарыю пісьменніка пастаўлена аднайменная кінадылогія, 1970), “Хатынская аповесць” (Масква, 1972; на беларускай мове ў 1976, інсцэніравана ў 1977), аповесці “Асия. Последний отпуск” (1975), “Каратели: Радость ножа, или Жизнеописание гипербореев” (1981), “Последняя пастораль” (часопіс “Новый мир”, 1986). У 1985 г. на кінастудыі “Мосфильм” пастаўлены двухсерыйны мастацкі фільм “Иди и смотри” (сцэнарый Алеся Адамовіча і Элема Клімава, апублікаваны ў 1986 годзе, у аснову якога пакладзены “Хатынская аповесць” і “Каратели…”). Фільм заняў першае месца на Сусветным кінафестывалі ў Маскве (1985), узнагароджаны залатым прызам. Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны СССР (1974) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1976) – за “Хатынскую аповесць”.

Аксана Шпак.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд
літаратура

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

19 верасня 2023, 22:4122
Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

26 кастрычніка 2018, 08:4517
Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Культура

Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

11 красавіка 2019, 11:0517
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!

7 красавіка 2021, 00:3517
Далучайцеся да нас