Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Калі ўвага горш за непавагу

Калі ўвага горш за непавагу

26 ліпеня 2022, 22:09 Грамадства 53
Калі ўвага горш за непавагу

У мэтах папулярызацыі культурнага патэнцыялу і гістарычнай спадчыны Рэспублікі Беларусь Міністэрствам культуры распрацаваныя эскізы банэраў, якія адлюстроўваюць юбілейныя даты 2022 года.

Гэтыя эскізы згодна з заключэннем рабочай групы Міжведамаснага савета па рэкламе ад 4 мая 2022 года № 6-2022 прызнаны сацыяльнай рэкламай і могуць выкарыстоўвацца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:

100 гадоў Бібліятэцы гарызантальны

100 гадоў Савіцкаму вертыкальны

100 гадоў Савіцкаму гарызантальны

110 гадоў Танку вертыкальны

110 гадоў Танку гарызантальны

140 гадоў Коласу вертыкальны

140 гадоў Коласу гарызантальны

140 гадоў Купале вертыкальны

140 гадоў Купале гарызантальны

150 гадоў Бялыніцкаму-Бірулі вертыкальны

150 гадоў Бялыніцкаму-Бірулі гарызантальны

500 гадоў кнігадрукавання верты-кальны

500 гадоў кнігадрукавання гарызантальны.

Усе банэры выкананы на рускай мове. Адзін такі банэр да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ўжо ўстаноўлены на выездзе з Наваградка ў бок Карэлічаў.

Прыгожыя банэры, добра папрацавалі мастакі. Толькі вось ніяк не ўдаецца зразумець вельмі глыбока схаваны сэнс Міністэрства культуры выдаць гэтыя банэры па-руску. Каму і для чаго яны тут патрэбныя? Можа трэба было грошы спісаць? Ці яшчэ што? Бо нічога для папулярызацыі беларускай культуры яны не даюць, у паспалітых беларусаў выклікаюць толькі абурэнне. “І глядзець не хочацца”. Паспаліты беларус не ўнікае, хто там такія навацыі прыдумаў, ён усе прэтэнзіі адрасуе проста ўладам. Дык для чаго Міністэрства культуры на роўным месцы  будзіць незадаволенасць гэтымі самымі ўладамі?

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
Далучайцеся да нас