Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да 140-годдзя Янкі Купалы быў усталяваны ў касцёле і асвечаны мемарыяльны знак

Да 140-годдзя Янкі Купалы быў усталяваны ў касцёле і асвечаны мемарыяльны знак

26 ліпеня 2022, 21:25 Грамадства 52
Да 140-годдзя Янкі Купалы быў усталяваны ў касцёле і асвечаны мемарыяльны знак

10 ліпеня ў касцёле Святой Тройцы ў Радашковічах, дзе 12 ліпеня 1882 года быў ахрышчаны нацыянальны геній Янка Купала, быў усталяваны і асвечаны памятны знак.

Барыльеф быў выкананы скульптарам Сяргеем Гумілеўскім.

– Гэта праца знакавая для мяне, – адзначыў Сяргей Гумілеўскі. – Мой бацька Леў Гумілеўскі не аднойчы звяртаўся ў сваёй творчасці да вершаў і паэмаў Янкі Купалы.

Да 140-годдзя з дня нараджэння паэта барыльеф быў асвечаны кс. Юрыяем Быкавым і адкрыты для агляду.

Шмат гасцей з Менска і Радашковічаў наведалі традыцыйны Купалаў фэст, які праводзіць штогод у ліпені пробашч парафіі Св. Тройцы ксёндз Юры Быкаў дзеля ўшанавання памяці Янкі Купалы і для духоўнага разважання над творчасцю паэта і прарока, які нарадзіўся на гэтай зямлі, быў ахрышчаны ў касцёле Святой Тройцы, напісаў у раннім перыядзе шмат пранікнёных твораў на духоўную, хрысціянскую тэматыку, але гэтыя тэмы былі выцеснены часова савецкай рэчаіснасцю, і зараз атрымліваюць  у чытачоў належнае асэнсаванне.

– Янка Купала ўва ўсе часы прысвячаў свой талент дабрыні, прыгажосці, праўдзе, каб ушаноўвалася ўсё чалавечнае, патрыятычнае, роднае-блізкае, – сказаў кс. Юры Быкаў.

Менавіта на Лагойшчыне Ясь Луцэвіч пачаў адкрываць для сябе чароўны свет навакольнай прыроды, на Лагойшчыне навучыўся гаварыць і разумець гаворку тутэйшых людзей, разумець і ўбіраць у душу іх песні і казкі, легенды і паданні, прыказкі і загадкі, таму мясцовыя жыхары з трапяткімі пачуццямі ставяцца да творчасці Янкі Купалы.

“Янка Купала бачыў тое, што было духоўнай веліччу народа, яго трагічнай і гераічнай гісторыяй, яго славай, ён разумеў, што гэта жыццёва неабходна для абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, для жыўлення іх нацыянальнай годнасці”, – пісаў Ніл Гілевіч.

На ўрачыстасці з чытаннем вершаў Янкі Купалы выступілі вучні мясцовай сярэдняй школы, члены гуртка “Маладзік”, музычныя творы Іосіфа Жыновіча на цымбалах выканала лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна Шумакова, якая прадставіла народны інструмент з яго пранікнёным і чароўным гучаннем, блізкі лірыцы народнага песняра.

У Радашковіцкім касцёле ўзнёсла і ўрачыста, як і раней, гучыць беларуская мова, нагадваючы пра шляхетныя традыцыі нашых продкаў. Касцёл – не толькі Дом Божы, але і месца, дзе годна пачувае сябе беларуская культура. Ксёндз Юры Быкаў нагадаў, што за сродкі парафіян і гасцей у касцёле нядаўна быў адрэстаўраваны арган на 24 галасы.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас