Home
Грамадства

Купалаў фэст у Радашковічах

Купалаў фэст у Радашковічах

10 ліпеня парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах правяла Купалаў фэст для ўсіх, хто любіць і шануе народнага паэта Беларусі Янку Купалу.

Сёлетні фэст праходзіў у 140-ю гадавіну з дня нараджэння славутага беларускага песняра.

Ян Луцэвіч, вядомы ўсім як Янка Купала, нарадзіўся ў 1882 годзе ў Вязынцы, быў ахрышчаны ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы старадаўняга мястэчка Радашковічы і атрымаў імя ў гонар Хрыстовага Папярэдніка Яна Хрысціцеля.

 Сёлетні Купалаў фэст у Радашковічах складаўся з трох частак. Распачаўся ён традыцыйна святой Імшой, пасля якой адбылася музычная праграма і літаратурная імпрэза. Падчас фэсту ў радашковіцкім касцёле гучаў арган XIX стагоддзя, які аднаўляецца з 2018 года. Аднаўленне гістарычнага інструмента адбываецца па ініцыятыве пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах ксяндза каноніка Юрыя Быкава. Рэстаўруе інструмент арганны майстар Маскоўскай філармоніі Дзмітрый Лотаў. У аргане ўжо гучаць 24 галасы.

Важнай падзеяй сёлетняга фэсту стала дабраслаўленне адноўленай мемарыяльнай кампазіцыі, якая нагадвае пра тое, што менавіта ў гэтым касцёле 12 ліпеня 1882 года быў ахрышчаны Ян Луцэвіч – паэт Янка Купала.

Аўтар кампазіцыі скульптар Сяргей Гумілеўскі, якому радашковіцкія вернікі дапамаглі ў яе мантажы ў парафіяльнай святыні.

У межах фэсту адбылося выступленне артысткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Таццяны Шумаковай. Яна выканала на цымбалах такія знакамітыя творы, як “Купалінка”, “Развітанне з Радзімай”, “Лявоніха” і іншыя.

Падчас літаратурнай часткі прагучалі творы Янкі Купалы ў выкананні творчага аб’яднання “Батлейка” пад кіраўніцтвам Наталлі Маскалевіч з Маладзечанскага цэнт-ра творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”.

Алеся Давідовіч.

Catholic.by

Previous article Па-беларуску сардэчна і гасцінна
Next article Дом Таўлая запрашае

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202217
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915