Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“БЕЛАРУСКАЯ ВЁСКА: ПОБЫТ, ГАСПАДАРКА І ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА”

“БЕЛАРУСКАЯ ВЁСКА: ПОБЫТ, ГАСПАДАРКА І ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА”

13 ліпеня 2022, 07:56 Культура 131
“БЕЛАРУСКАЯ ВЁСКА:  ПОБЫТ, ГАСПАДАРКА І ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА”

Паблізу аграгарадка Дворышча Лідскага раёна літаральна з першых метраў сустракае гісторыя… Яе сляды ўсюды: на месцы капліцы, былога панскага палаца і там, дзе і сёння часткова захаваліся будынкі старадаўняга фальварка (вадзянога млына, крухмальнага завода, карчмы, бровара, кузні і інш. пабудовы). Яшчэ адной славутасцю Дворышча з’яўляецца этнаграфічны пакой “Спадчына”, які працуе пры філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча”. Там у выглядзе экспанатаў засяродзілася ўся гісторыя побыту Дварышчанскага краю.

Наведванне бібліятэкі абавязкова ўваходзіць у турыстычны маршрут для жыхароў і гасцей Лідскага раёна. Экскурсанты прыязжаюць сюды не толькі палюбавацца Дварышчанскімі краявідамі, але і пазнаёміцца з экспанатамі пакоя, паглыбіцца ў гісторыю вёскі Дворышча, дзякуючы ўнікальным краязнаўчым матэрыялам, сабраным бібліятэкарам па крупіцах з розных крыніц.

На працягу чэрвеня бібліятэка ладзіла цыкл экскурсій для дзяцей з прышкольных лагераў пад агульнай назвай “Беларуская вёска: быт, гаспадарка і традыцыйная культура”. Спачатку прысутныя наведалі этнаграфічны пакой “Спадчына”, дзе бліжэй пазнаёміліся з даўнімі рэчамі сялянскага ўжытку, з мноствам прыкмет і павер’яў, звязаных з гэтымі прыладамі. Затым дзеці з вялікай зацікаўленнасцю пагарталі ў бібліятэцы краязнаўчыя фотаальбомы. І абавязкова паўдзельнічалі ў шматлікіх гульнях і віктарынах: “Хата наша родная”, “Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму”, “Рэдкі экспанат” і інш.

Бібліятэкар надае вялікую ўвагу арганізацыі вольнага часу дзяцей з ранняга маленства і імкнецца прывіць ім любоў да гістарычнай і культурнай спадчыны роднага краю.

Загадчык аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”

Дар’я Марцінкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства
ТБМ

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

10 ліпеня 2019, 16:2714
Далучайцеся да нас