Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У вянок песнярам

У вянок песнярам

5 ліпеня 2022, 19:26 Выданні 29
У вянок песнярам

Вельмі арыгінальную кніжку падрыхтавала і выпусціла Маладзечанская цэнтральная бібліятэка імя Максіма Багдановіча. Кніга называецца “У вянок песнярам: веха ўдзячнай памяці”.

Выхад яе прымеркаваны да 140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа. Задумаў такое выданне літаратуразнавец і бібліяфіл з Маладзечна Міхась Казлоўскі. Кніжка аздоблена ілюстрацыямі з яго прыватнай калекцыі, якую ён збірае ўжо шмат дзесяцігоддзяў. А гэта – рэдкія здымкі, запрашальныя білеты, праграмкі, афішы, творы маладзечанскіх мастакоў, прысвечаныя нашым песнярам, вокладкі кнігі пісьменнікаў з Маладзечна, дзе згадваюцца Янка Купала і Якуб Колас і г.д.

Наогул, Маладзечаншчына – гэта край Купалы, своеасаблівыя альфа і амега яго жыцця. Сцежкамі маладзечанскай зямлі хадзіў і Якуб Колас: то наездамі бываючы ў сябра маладосці Мацея Цярэшкі, то маючы ў паваенны перыяд штосьці накшталт лецішча ў ваколіцах маляўнічай Удранкі.

У кнізе вельмі шмат рэдкіх купалаўскіх фотаздымкаў, на якіх найперш адлюстравана жонка Янкі Купалы Уладзіслава Францаўна Луцэвіч. Вось на адной з іх стаіць Уладзіслава Францаўна, якую ў пісьменніцкім асяродку называлі пашанотна-ласкава цётка Уладзя. Стаіць і ўважліва слухае старога барадатага мужчыну, а ўнізе фотаздымка надпіс: “Вязынка, 1945 г.” А вось на гэтым мы бачым Паўліну Мядзёлку, адну з першых выканаўцаў ролі Паўлінкі ў аднайменнай п’есе беларускага класіка. А яна, трэба прызнаць, часта бывала ў Маладзечне, асабліва ў 60-70-я гады мінулага стагоддзя, калі прыязджала ў госці да сваіх маладых сяброў Міколы Ермаловіча і Генадзя Каханоўскага. А тут група пісьменнікаў у цэнтральнай гарадской бібліятэцы на вечарыне, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. У цэнтры сядзяць маладыя, усмешліва-вясёлыя Іван Шамякін, Максім Танк, сціпла прытуліўся да групы чытачоў Мікола Ермаловіч… I таму, гледзячы на гэтыя пажоўклыя ад часу артэфакты нашай гісторыі з калекцыі Міхася Казлоўскага, разумееш, што кожны з іх паасобку і разам з’яўляюцца адмысловым звенчаком у ланцугу нашай удзячнай памяці, які дае магчымасць яшчэ раз адчуць водар прамінулых гадоў і стаць сведкам даўно адышоўшай эпохі.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3823
Верабей чырыкае для дзяцей
літаратура

Верабей чырыкае для дзяцей

21 лістапада 2025, 18:3420
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Далучайцеся да нас