Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памерла Аляўціна Вячорка

Памерла Аляўціна Вячорка

5 ліпеня 2022, 19:21 Грамадства 26
Памерла Аляўціна Вячорка

26 чэрвеня памерла Аляўціна Вячорка, беларуская выкладчыца, рэдактарка, грамадская дзяячка. Ёй было 86 гадоў.

Філолаг паводле адукацыі, выкладчыца беларускай і рускай моваў, яна працавала ў Берасці школьнай настаўніцай, пазней у Менску літаратурным рэдактарам. Да 2002 года – вядучая рэдактарка ў выдавецтве “Беларусь”. Была сярод іншага рэдактаркай матэрыялаў сесій парламента, перакладаў на беларускую мову сусветнай класікі, папулярных дзіцячых кніг Анатоля Клышкі. На працягу многіх год актыўна дапамагала Таварыству беларускай мовы і беларускім газетам.

Актыўна ўдзельнічала ў грамадска-культурным жыцці.

“Наша слова.pdf” выказвае родным і блізкім спадарыні Аляўціны свае шчырыя спачуванні.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

28 кастрычніка 2026, 07:4628
НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ
Культура

НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ

22 ліпеня 2021, 00:0120
Мова - найбольшы скарб для кожнага народа
Мова

Мова - найбольшы скарб для кожнага народа

2 сакавіка 2021, 21:4119
Дзень настаўніка
Грамадства

Дзень настаўніка

5 кастрычніка 2022, 06:5718
Далучайцеся да нас