Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Шольц і Меркель разышліся ў пытанні энергазалежнасці Германіі ад Расіі

Навіны Германіі. Шольц і Меркель разышліся ў пытанні энергазалежнасці Германіі ад Расіі

1 ліпеня 2022, 21:19 У свеце 33
Навіны Германіі. Шольц і Меркель разышліся ў пытанні энергазалежнасці Германіі ад Расіі

Канцлер Германіі Олаф Шольц высока ацаніў палітыку мірнага суіснавання з Расіяй, якая праводзілася яго папярэдніцай Ангелай Меркель, аднак раскрытыкаваў адзін з асноўных пунктаў яе палітыкі. Па словах Шольца, Германія стала занадта залежнай ад Расіі ў энергетычным плане.

– Памылкай нямецкай эканамічнай палітыкі было тое, што мы засяродзілі занадта вялікую частку нашых энергапаставак на Расіі, не пабудаваўшы неабходнай інфраструктуры, каб хутка змяніць кірунак у горшым выпадку, – сказаў Олаф Шольц нямецкаму інфармацый-наму агенцтву DPA.

Па словах канцлера, зараз Германіі неабходна хутка нагнаць упушчанае.

7 чэрвеня Ангела Меркель дала сваё першае інтэрв’ю пасля сыходу з паста канцлера. У ім яна падвергла рэзкай крытыцы палітыку Масквы, але запэўніла: яна не шкадуе, што падтрымлівала актыўныя кантакты з расійскім лідарам. Больш таго, па словах былога канцлера, яна прыняла правільнае рашэнне не падтрымліваць членства Украіны ў НАТА ў кантэксце “ўнутрыпалітычнага расколу” ў Кіеве ў 2008 годзе.

Наталля Катоўская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас