Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Моладзевая хваля” накрыла Ліду: каля сцен замка прайшоў фэст моладзевых субкультур

“Моладзевая хваля” накрыла Ліду: каля сцен замка прайшоў фэст моладзевых субкультур

1 ліпеня 2022, 21:16 Культура 26
“Моладзевая хваля” накрыла Ліду:  каля сцен замка прайшоў фэст моладзевых субкультур

Ужо стаўшае традыцыйным моладзевае свята зноў аб’яднала лідскую моладзь.

Каля сцен Лідскага замка працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, на якіх свае таленты дэманстравалі выканаўцы хіп-хопа, спартовага бальнага танцу, усходняга і сучаснага танцу, а таксама тэатралы, майстры і рамеснікі, музыкі, мастакі – усе, хто аддае перавагу яркім формам самавыяўлення.

Пад топавыя музычныя рытмы кожны, хто прыйшоў да сцен Лідскага замка, абавязкова атрымаў масу пазітыву, прачуў неверагодную энергетыку і магутны зарад дадатных эмоцый. Тут чакаў займальны і актыўны адпачынак, тэатралізавана-гульнявыя праграмы, конкурсы і розыгрышы, атракцыёны, фотазоны і яшчэ шмат усяго цікавага! Ды яшчэ – самая маляўнічая падзея – фэст фарбаў “BelHoli”.

Арганізатары фэсту – аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі Лідскага райвыканкама і творчы калектыў Палаца культуры г. Ліды.

Аляксей Дудзіч.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5442
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас