Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр пісьменнік Серж Мінскевіч

Памёр пісьменнік Серж Мінскевіч

28 чэрвеня 2022, 19:56 Грамадства, Культура 156
Памёр пісьменнік  Серж Мінскевіч

Яшчэ адна вельмі цяжкая навіна: памёр пісьменнік Серж Мінскевіч. Яму было 53 гады.

Серж Мінскевіч (12 лютага 1969, Менск — 8 чэрвеня 2022, Менск) — беларускі паэт і перакладчык. Былы сябар былога ўжо Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Быў літаратурным кансультантам газеты «Пераходны ўзрост». Працаваў ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук.

Займаўся бардаўскай песняй, рок-музыкай. Быў музыкам, спеваком, аўтарам песень у рок-гурце «Жах». Пісаў электронную музыку.

Стыпендыят Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы «Gaude Polonia» (2007).

Зрабіў поўны пераклад паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» (1999), пераклаў «Крымскія санеты» (2004), «Адэскія санеты» (2018). Перакладаў з польскай Міцкевіча, Славацкага (драматычная паэма «Міндоўг, кароль літоўскі»), Івашкевіча, Галчынскага, Маслоўскую, Герберта, Мрожэка, ранія вершы Лема; з англійскай Шэкспіра, Шэлі, Лангфэла.

Пісаў фантастыку (”Сад замкнёных гор”) і кнігі для дзяцей (”Прыгоды Какоса Маракоса”). У апошнія гады найчасцей выступаў як літаратуразнаўца, друкаваў артыкулы па санетазнаўстве, займаўся перакладам.

Выказваем спачуванні родным і блізкім пісьменніка, якіх напаткала раптоўная страта. Спачывай у спакоі, Серж…

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Далучайцеся да нас