Фэст акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi” (“Вялікае мастацтва органа”) пройдзе з 18 чэрвеня па 18 верасня 2022 года ў 12 месцах Беларусі. Фэст будзе складацца з 54 канцэртаў. Вядомыя музыкі сыграюць на:
– 6 гістарычных арганах (касцёлы ў Пінску, Мядзведзічах, Гародні (францысканскі), Мсцібава, Лідзе (Фара), Ваўкалаце),
– 2 сучасных арганах (Віцебская філармонія, касцёл у Міёрах),
– 2 перанесеных б/к арганах (у касцёлах у Лельчыцах і Магілёве),
– 2 электронных арганах (касцёл на Дзевятоўцы ў Гародні і касцёл у Наваполацку).
Як паведаміў адзін з арганізатараў, арганазнавец Аляксандр Бурдзялёў, у 10 касцёлах уваход для слухачоў канцэртаў будзе вольным (Пінск, Мядзведзічы, Мсцібава, Гародня (францысканскі), Гародня касцёл на Дзевятоўцы, Ліда (Фара), Лельчыцы, Ваўкалата, Міёры, Наваполацк). Усяго ў храмах пройдзе 47 бясплатных канцэртаў акадэмічнай арганнай музыкі.
У Лідскім касцёле Узвіжання Святога Крыжа (Фарны касцёл) пройдуць два канцэрты на гістарычным органе 1939 года, уведзеным у лад летась, на якім выступяць два выпускнікі (з адзнакай) Штутгартскай вышэйшай школы музыкі і тэатра. Арган: A. A. Homan St. Jezierski w Warszawie, 1939; 14/II/P.
– 2 жніўня, 19:30 – Кастусь Валастноў (Масква);
– 10 верасня 16:00 – прэзентацыя дыска “Гістарычныя арганы Беларусі. Ліда”.
Марыя Чарапанава (Масква).
Ядро фэсту -18 бясплатных канцэртаў, у якіх прымуць удзел усе ўдзельнікі фэсту, на органе 1836/1936 гадоў у пінскім кафедральным касцёле. Тут арганізатарамі фэсту ўжо другі раз выступаюць курыя Пінскай епархіі і гарвыканкам, а вялікая частка фінансавання – сродкі, адпісаныя ў 2020 годзе на фэст Юрыем Зісерам.
Katolik.life.