Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Спецыялісты з архіваў, музеяў і бібліятэк наведалі юбілейную выставу ў Нацыянальнай бібліятэцы

Спецыялісты з архіваў, музеяў і бібліятэк наведалі юбілейную выставу ў Нацыянальнай бібліятэцы

7 чэрвеня 2022, 19:39 Грамадства 38
Спецыялісты з архіваў, музеяў і бібліятэк наведалі юбілейную выставу ў Нацыянальнай бібліятэцы

У Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі 26 траўня адкрылася выстава “100 ра-рытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг”, прысвечаная 100-годдзю галоўнай кніжнай скарбніцы. На выставе дэманструюцца найбольш значныя і каштоўныя ўзоры беларускай і сусветнай кніжнай спадчыны. Для наведвальнікаў гэта рэдкая магчымасць пазнаёміцца з эвалюцыяй кніжных форм і бібліятэчных фондаў ад старажытнасці да сучаснасці.

На адкрыцці выставы выступілі з прывітальнымі словамі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмы, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дземянюк і мецэнат Уладзімір Ліхадзедаў.

Галоўны бібліёграф навукова- даследчага аддзела кнігазнаўства НББ Галіна Уладзіміраўна Кірэева правяла экскурсію для гасцей Музея кнігі і распавяла пра 100 рарытэтаў Нацыянальнай бібліятэкі на юбілейнай выставе.  Яна пазнаёміла з калекцыямі рукапісаў, інкунабул, палеатыпаў, старадрукаваных кніг XVI-XVIII cтагоддзяў, рэдкіх кніг ХІХ- пачатку ХХI стагоддзя.

– Кнігадрукаванне на беларускіх землях было здаў-на прыватным  і манастырскім, а дзяржаўным яно стала толькі ў Расійскай імперыі, – зрабіла акцэнт Галіна Ула-дзіміраўна. – Таму ў нас існавала вялікая кольскасць пале-мічнай літаратуры і разнастайных твораў.

Таксама Г.У. Кірэева пазнаёміла з калекцыяй Статутаў Вялікага Княства Літоўскага, пачытаючы з 1619 года, з кнігамі ваеннага інжынера і тэарэтыка артылерыі Казі-міра Семяновіча, распавяла пра выданні Гарадзенскай Каралеўскай друкарні, прадэманстравала рэдкія французскія кнігі (“План Парыжа 1739” і інш.), пазнаёміла з Бібліяй Францішка Скарыны (1540) і Марціна Лютара (1523), з выданнямі прац Марка Тулія Цыцарона (1540), Эўклідавай геаметрыяй (1500) і інш.

На выставе дэманструюцца заходнееўрапейскія і ўсходнееўрапейскія старадрукі другой паловы ХVI-XVIII cт., выданні знакамітых друкарскіх дамоў Еўропы, а таксама беларускія старадрукі, якія выйшлі ў свет у Куцейне, Берасці, Гародні, Магілёве, Нясвіжы, Полацку, Менску і інш. На выставе можна пабачыць кнігі з Берасцейскай друкарні Мікалая Радзівіла Чорнага і іншыя рарытэты. Г.У. Кірэева пазнаёміла з новым альбомным выданнем “100 рарытэтаў Нацыянальнай бібліятэкі”. Выстава будзе працаваць да студзеня.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5814
Далучайцеся да нас