Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Дзе ўжо прадаецца палёгкавы квіток за 9 еўра, ці дзейнічае ён пры правозе сабак і ровараў

Навіны Германіі. Дзе ўжо прадаецца палёгкавы квіток за 9 еўра, ці дзейнічае ён пры правозе сабак і ровараў

7 чэрвеня 2022, 19:15 У свеце 14
Навіны Германіі. Дзе ўжо прадаецца палёгкавы квіток за 9 еўра, ці дзейнічае ён пры правозе сабак і ровараў

Палёгкавы квіток на праезд у грамадскім транспарце ўжо прадаецца ў Германіі. Набыць яго можна, напрыклад, праз дадатак DB Navigator ці ў без малога 5 500 аўтаматах Deutsche Bahn, а таксама ў больш за 400 турыстычных цэнтрах DB на чыг. вакзлах.

Паколькі палёгкавы праязны дзейнічае на працягу месяца ва ўсіх федэральных землях і гарадах краіны, асацыяцыя транспартных кампаній Германіі (VDV) працуе над стварэннем сумеснага стандартызаванага дадатка, праз які таксама можна будзе набыць квіток. Дакладнай даты, калі дадатак для продажу квіткоў будзе гатовы – няма. Аднак, па дадзеных VDV, ён з’явіцца да 1 чэрвеня.

Нагадаем, што квіток дзейнічае на адзін каляндарны месяц у чэрвені, ліпені і жніўні. Гэта значыць, тыя, хто плануе набыць квіток у сярэдзіне чэрвеня, 1 ліпеня будуць павінны купіць новы. Цана квітка – дзевяць еўра. Калі квіток купляецца ў сярэдзіне месяца, сума застаецца такая ж. Квіткі таксама можна набыць адразу на ўсе тры месяцы,заплаціўшы 27 еўра, паведамляе Deutsche Bahn.

Дзеці да 6 гадоў могуць карыстацца грамадскім транспартам бясплатна. Усім астатнім жыхарам краіны патрэбен праязны. Цана дзіцячага квітка роўная цане дарослага.

Каб мець магчымасць правозіць ровары ў рэгіянальных цягніках, неабходна набыць дадатковы квіток. Аднак, калі ва ўладальніка абанемента  правоз ровара ўключаны ў тарыф, дадзеная перавага будзе працягваць дзейнічаць для іх “у адпаведнай зоне дзеяння”, тлумачыць міністэрства транспарту. Гэта значыць, у пасажыра, які купіў абанемент на 12 месяцаў на праезд па Франкфурце-на-Майне, уключаючы правоз ровара, можа і цяпер, з квітком за 9 еўра, браць з сабой ровар у Франкфурце. Аднак у Штутгарце ці Мюнхене, напрыклад, на правоз ровара яму патрэбен будзе дадатковы квіток.

Ці патрэбен дадатковы квіток для сабак? Як паведамляе прэс-служба DB, уладальнікі сабак не маюць права правозіць гадаванцаў з сабой маючы на руках квіток за дзевяць еўра. Іх можна правозіць у звычайным парадку ў адпаведнасці са звычайнымі тарыфнымі правіламі адпаведнай транспартнай асацыяцыі. Гэта значыць, бясплатна можна правозіць маленькі жывёл. А для вялікіх сабак дзейнічаюць стандартныя тарыфы. Таму сабакарам варта атрымаць інфармацыю на сайтах чыгункі.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0323
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4020
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1417
Далучайцеся да нас