Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Іван Буднік пра сваю новую кнігу, прысвечаную паўстанню 1863-64 гг.

Іван Буднік пра сваю новую кнігу, прысвечаную паўстанню 1863-64 гг.

7 чэрвеня 2022, 19:26 Выданні 31
Іван Буднік пра сваю новую кнігу, прысвечаную паўстанню 1863-64 гг.

У Беларусі невялікім накладам выйшла чарговая кніга прысвечаная паўстанню 1863-64 гадоў. Кніга адкрывае імёны, якія ўславілі Гарадзеншчыну, як нескароны рэгіён, дзе дзеялі дзясяткі аддзелаў інсургентаў, што змагаліся з расейскімі акупантамі. Аўтар кнігі “Паўстанне 1863 – 1864 гадоў на Гарадзеншчыне: падзеі і асобы” – Іван Буднік, з ім пагутарыў карэспандэнт Якуб Сушынскі.

ЯС: Вы не так даўно выпусцілі падобную кнігу. Ці гэта дапаўненне?

– У 2013 годзе выйшла кніжка прысвечаная паўстанню і 150-годдзю пачатку паўстання. Туды ўвайшлі матэрыялы, якія ў мяне былі, а таксама адшуканыя архіўныя матэрыялы. Але прайшло амаль дзесяць гадоў і гэты мае пошукі дапоўніліся, дапоўніліся падзеі. Цікавыя падзеі былі звязаны з 2019 годам, калі быў перапахаваны Кастусь Каліноўскі, Серакоўскі ды іншыя паўстанцы ў Вільні. Там гэтыя падзеі былі прывітаны прэзідэнтамі, беларусамі. Многія тысячы людзей сабраліся на гэтыя падзеі. Многае адкрылася. У мяне цікавы матэрыял з’явіўся ў сувязі з адшуканнем кніжкі Зялінскага “Bitwy i potyczki 1863-1864”, выдадзенай у 1913 годзе. Затым з Польшчы прыехаў мой знаёмы, прывёз кніжку пра сямейста Лянкевіча. Былі адшуканы матэрыялы ў архівах. Таму я вырашыў, што варта аднавіць пошукі ў сувязі з новай гадавінай і вярнуцца да падзей, дапоўніць іх. Калі ўзнікла пытанне, наколькі яна павялічылася гэтая кніжка, то трэба сказаць, што яна павялічылася ў два разы. Калі там былі толькі матэрыялы звязаныя з падзеямі ў Гародні і асобамі, то тут дапоўніліся яшчэ многімі падзеямі, што адбываліся на Гарадзеншчыне і ў суседніх раёнах. Таксама ў другой частцы я выдаў краязнаўчыя нарысы пра кіраўнікоў паўстання ў Гарадзенскай губерні і Гарадзенскім па-веце.

ЯС: Значыць, яна не навуковая, а мае выразна краязнаўчую жанравасць?

– Так я б не сказаў. Яна больш навуковая, больш абапіраецца на архіўныя матэрыялы. Я тут даю спасылкі, звыш 90 спасылак на архіўныя матэрыялы і іншыя дакладныя звесткі. Матэрыялы тут, канешне, краязнаўчыя і літаратурныя, мне хацелася, каб было цікава.

ЯС: Ці будзе кніга цікавай для шырокага кола чытачоў?

– Кніга больш і разлічана на шырокае кола чытачоў. Я імкнуўся не навуковымі словамі і лексікай выкладваць і расказваць, а даступнай літаратурнай мовай. Таму я думаю, што будзе пазнавальна, асабліва ў другой частцы, дзе ідзе апавяданне пра кіраўнікоў паўстання.

Якуб Сушчынскі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5518
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5416
Далучайцеся да нас