Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ушанавалі аўтара “Песні на загонах”

Ушанавалі аўтара “Песні на загонах”

1 чэрвеня 2022, 20:42 Культура 78
Ушанавалі аўтара “Песні на загонах”

У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылася літаратурна-музычная вечарына “Лірычнае душы прызванне”. Яна была прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Анатоля Іверса (Івана Міско, 1912-1999).

У вечарыне прынялі ўдзел навучэнкі Слонімскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагас-падарчай вытворчасці, настаўнікі, бібліятэкары, сябры Слонімскага літаратурнага аб’яднання імя Анатоля Іверса. Бібліятэкары Аксана Беркус і Ганна Трацяк распавядалі пра жыццёвы і творчы шлях Анатоля Іверса. Слонімская паэтка, мастачка і бард Надзея Салейка праспявала некалькі шчырых беларускіх песень. А Тамара Пяцеліна пазнаёміла прысутных з творчасцю сяброў літаратурнага аб’яднання, прачытала свой верш, прысвечаны Анатолю Іверсу.

Цікава выступіў пісьменнік Сяргей Чыгрын, які прыгадаў сустрэчы з Анатолем Іверсам, распавёў, як выдаваўся яго першы зборнік вершаў у 1939 годзе ў Вільні, і як яму дапамагаў у гэтым ксёндз Адам Станкевіч. А таксама паказаў прысутным рэдкія партызанскія выданні – газеты “Вольная праца” і “Барацьба” за 1943-1944 гады, якія ў лесе разам са сваімі сябрамі выдаваў Анатоль Іверс. Там ён нават друкаваў свае вершы пад псеўданімам Двоеў. Падчас мерапрыемства гучалі вершы Анатоля Іверса, якія прачыталі навучэнкі Слонімскага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3992
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас