Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Дзятлаве прэзентавалі альбом мастака і паэткі

У Дзятлаве прэзентавалі альбом мастака і паэткі

31 мая 2022, 23:05 Выданні 50
У Дзятлаве прэзентавалі альбом мастака і паэткі

У Дзятлаўскім краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя прыгожага і цікавага альбома двух аўтараў – мастака Івана Козела і дзятлаўскай паэткі Алены Абрамчык. Альбом, які сёлета пабачыў свет у Гародні, мае назву “Вабяць родныя прасторы”.

Ён складаецца з рэпрадукцый карцін Івана Козела і вершаў да гэтых твораў Алены Абрамчык. Падчас прэзентацыі дзятлаўчане павіншавалі Івана Козела з 60-годдзем, пажадалі яму плёну і новых мастацкіх твораў. А потым суаўтарка Алена Абрамчык узяла “ў свае рукі” правядзенне ўсёй прэзентацыі. Вядоўца адзначыла, што “творчасць Івана Козела прывабіла яе шчырасцю пачуццяў, эпічнасцю падачы краявідаў Дзятлаўшчыны і Беларусі ўвогуле. Праз працы мастака ідзе спасціжэнне гісторыі і традыцый беларускага народа, яго духоўнага свету, жаданне выратаваць манументальнасць прыроды, непаўторныя, мілыя сэрцу мясціны. Таму вершы пісаліся хутка і лёгка, на адным дыханні. Хацелася пакінуць дзятлаўчанам часцінку душы мастака і сваёй душы, разуменне нашай еднасці як нацыі, народа, землякоў”. І гэта аўтарам альбома ўдалося. Пра аўтараў і альбом распавядалі дзятлаўскія краязнаўцы і музейшчыкі, супрацоўнікі Дзятлаўскага райвыканкама і проста сябры. Многія з іх атрымалі альбом з аўтографамі ў падарунак ад  аўтараў.

Сяргей Чыгрын,

г. Дзятлава.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас