Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр беларускі паэт і літаратуразнавец Алесь Барскі

Памёр беларускі паэт і літаратуразнавец Алесь Барскі

12 красавіка 2022, 21:49 Грамадства, Культура, У свеце 535
Памёр беларускі паэт і літаратуразнавец Алесь Барскі

На 92-ім годзе жыцця памёр беларускі паэт і літаратуразнавец Алесь Барскі (Аляксандр Баршчэўскі). Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 года ў вёсцы Бандары, што ў гміне Міхалова. Скончыў Лодзінскі ўніверсітэт у 1955 годзе. З 1956 года – выкладчык Варшаўскага ўніверсітэта. У 1966 абараніў у Варшаўскім універсітэце кандыдацкую дысертацыю на тэму “Творчасць Якуба Коласа 1906-1930 гадоў”; загадчык кафедры беларускай філалогіі гэтага ўніверсітэта з 1975 года. Узначальваў Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа” пры Галоўным праўленні Беларускага грамадска-культурнага таварыства. У 1975-2004 гадах Баршчэўскі ўзначальваў аддзяленне Беларускіх даследаванняў пры Варшаўскім універсітэце. Супрацаваў з Люблінскім каталіцкім універсітэтам і Універсітэтам Марыі Складоўскай-Кюры. У 1993 годзе атрымаў званне ганаровага докатара БДУ ў Менску. З 1993 года быў старшынём Цэнтральнага камітэта  Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы. Друкаваўся з 1956 года. Як паэт дэбютаваў у зборніку “Рунь”, Беласток 1959). Аўтар паэтычных зборнікаў “Белавежскія матывы” (Беласток, 1962), “Жнівень слоў” (Беласток, 1967), “Мой бераг” (Мінск, 1975), “Блізкасць далёкага” (Беласток, 1983), “Лірычны пульс” (Мінск, 1987). У паэзіі А. Баршчэўскага матывы вернасці роднай зямлі, мове, складаны і супярэчлівы духоўны свет сучасніка. Аўтар артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры (у штотыднёвіку “Ніва” і “Беларускім календары”), цыклу артыкулаў “Беларуская літаратура і беларускі фальклор” (1965-88), універсітэцкіх падручнікаў, шматлікіх іншых артыкулаў і працаў.

Пахавалі Алеся Барскага 1-га красавіка на могілках мясцовасці Юшкаў Груд.

Светлая памяць і шчырыя спачуванні блізкім…

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
Далучайцеся да нас