Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр баранавіцкі паэт Алесь Корнеў

Памёр баранавіцкі паэт Алесь Корнеў

12 красавіка 2022, 21:52 Грамадства, Культура 84
Памёр баранавіцкі паэт Алесь Корнеў

Прабач, мой край, мой любы, ясны.

Прабач – магчымасці не меў.

І песень яркіх, болей шчасных

Табе не спеў… Яшчэ не спеў.

А ўсё ж хачу, хачу да болю

Табе такое праспяваць,

Каб змог і долю ты, і волю

Адваяваць… Адваяваць!..

У Баранавічах памёр беларускі паэт, лаўрэат літаратурнай Берасцейскай Мядовай прэміі (2009), былы доктар Алесь Корнеў (1935-2022). Алесь Касьянавіч нарадзіўся ў Магілёве. У 1955 годзе скончыў сярэднюю школу ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёна, а потым – Менскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў доктарам у Мазыры і Баранавічах. А ў вольны час пісаў вершы на роднай мове. Вершы Алеся Корнева друкаваліся ў гарадскіх і абласных газетах, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, у літаратурным альманаху горада Баранавічы “Святліца” за 1997, 2000, 2006 гады і ў іншых выданнях. Пры жыцці паспеў напісаць і выдаць 32 зборнікі паэзіі, а два засталіся ў рукапісах. Сярод выдадзеных кніг – “Услед за ластаўкай” (2001 г.), “Грае раніца зару” (2002 г.), “Нязгаслыя яскі” (2003 г.), “Крыжы зямелькі нашае” (2004 г.), “Праз міфы і казкі” (2004 г.), “Вішнёвы прысмак” (2004г.), “Жаночыя напевы” (2004 г.), “Адгалоскі” (2005 г.), “На пэндзліку Марка Шагала” (2005г.) і іншыя. Захапляўся паэт таксама маляваннем, разбярствам па дрэве і лясной скуль-птурай. 28 сакавіка, з Алесем Корнем у Баранавічах развіталіся яго калегі па пяры, сябры і землякі.

                                             Вечная памяць.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3823
Верабей чырыкае для дзяцей
літаратура

Верабей чырыкае для дзяцей

21 лістапада 2025, 18:3420
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
Далучайцеся да нас