Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Без засевак вясна не пачнецца

Без засевак вясна не пачнецца

6 красавіка 2022, 20:37 Грамадства, Культура 11
Без засевак вясна не пачнецца

У палі выйшлі і людзі, і тэхніка ўсіх сельгас-прадпрыемстваў Лідскага раёна . Іспыт на трываласць, у якім важны кожны пагодлівы дзень, пачаўся.

 – Ва ўсе часы ў сельскіх жыхароў стаўленне да пачатку палявых работ было асаблівым, – адзначыла Вольга Троцкая, дырэктар Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, якая разам з фальклорным калектывам “Талер” прыехала павіншаваць беліцкіх аратых. – У кожнае дзеянне ўкладваўся асаблівы сэнс. Нездарма гаварылася: “Поле араць – не рукамі махаць”. Калі з любоўю пакласці збожжа ў зямлю, то колас вырасце высокім і наліўным. Таму лічылася, што земляробам трэба стварыць той асаблівы настрой, які будзе дапамагаць ім у нялёгкай працы. Па народнай традыцыі, засеўкі пачыналі пасля свята Звеставання і сеялі да 29 траўня. Сёння мы таксама правялі абрад. Засеўкі ў гаспадарках нашага раёна ўзялі старт, таму жадаем сельскім працаўнікам здароўя, і каб вырас добры ўраджай.

Надвор’е, як па замове, выдалася па-вясноваму сонечным і цёплым. У той дзень яно спрыяла пачатку палявых работ. На засеўкі ва ўрочышча “Сіні камень” сабраліся кіраўнік сельгаспрадпрыемства “Беліца-Агра” Віктар Сінкевіч, механізатары, прадстаўнікі духавенства і артысты.

 Старшыня райвыканкама Сяргей Ложачнік павіншаваў аграрнікаў з пачаткам пасяўных работ, адзначыўшы, што сёлета вясновыя работы адрозніваюцца больш раннімі тэрмінамі сяўбы.

У той дзень у зямлю ўпалі першыя залатыя зерні будучага ўраджаю. На плошчы сто дзесяць гектараў беліцкія аграрнікі збіраліся сеяць авёс. Традыцыйна менавіта ён значыцца ў спісе палявых работ пад №1, бо адносіцца да параўнальна холадаўстойлівых раслін, а для набракання і прарастання насенню трэба шмат вільгаці. Нездарма ж нашымі продкамі была складзена прымаўка: “Сей авёс у гразь – будзеш князь!”

Дабраславіў механізатараў і святар. Ён прачытаў малітву, здзейсніў чын абыходжання тэхнікі і памаліўся за тое, каб Бог дараваў зямлі добры ўраджай.

У гэты дзень славілі сонца, якое даруе цяпло, зямлю, што нараджае ўраджай, і працавітых земляробаў. Варта адзначыць, што даўней засеўкі маглі праводзіць толькі дзеці і маладыя хлопцы ды мужчыны. Лічылася, што менавіта мужчынскі пачатак у здзяйсненні такога абраду будзе спрыяць урадлівасці зямлі. У нашым выпадку першымі выйшлі ў поле дасведчаныя механізатары.

Паводле  Вольгі Капцевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4728
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас