Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Гародні памёр змагар за беларускую мову Аляксей Пяткевіч

У Гародні памёр змагар за беларускую мову Аляксей Пяткевіч

24 сакавіка 2022, 22:26 Грамадства, Культура, Мова, Навука, ТБМ 79
У Гародні памёр змагар за беларускую мову Аляксей Пяткевіч

Педагог, навуковец і прафесар Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч нарадзіўся 30 сакавіка ў 1931 годзе ў вёсцы Новы Свержань на Стаўпеччыне. Скончыў аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (1954), аспірантуру (1957). Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Псіхалагічны аналіз і праблема характару ў прозе Кузьмы Чорнага”. Аляксей Пяткевіч жыў у Гародні з 1957 года. Ён быў адным з ініцыятараў за наданне Гарадзенскаму ўніверсітэту імя выдатнага класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, стварэння кафедры беларускай культуры. Там, у Гарадзенскім універсітэце, Аляксей Міхайлавіч адпрацаваў амаль усё сваё жыццё. Выступаў як крытык і літаратуразнавец з 1958 года. Выдаў шэраг кніг па гісторыі беларускай літаратуры і культуры. Сярод якіх – “Літаратурная Гродзеншчына”, “Людзі культуры Гродзеншчыны”, “Старонкі спадчыны”, “Слова і кніга Прынёмання”, “Аўтографы – разам” і іншыя. Памёр Аляксей Пяткевіч у шпіталі, ён хварэў на каронавірус. Аляксей Пяткевіч быў старэйшым сябрам Гарадзенскай філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў, актыўна браў удзел у творчых сустрэчах і выездах у рэгіёны, быў у эпіцэнтры сяброўскіх кампаній.

Аляксей Пяткевіч быў дэлегатам Устаноўчага з’езда ТБМ імя Ф. Скарыны, быў абраны ў Рэвізійную камісію. Многія гады ўзначальваў Гарадзенскую гарадскую арганізацыю ТБМ, на працягу многіх кадэнцый уваходзіў у рэспубліканскую Раду ТБМ, уваходзіў у рэдкалегію газеты “Наша слова” да канца існавання газеты.

 

Тры магутныя гарадзенскія зубры ТБМ: Павел Сцяцко, Іван Лепешаў і Аляксей Пяткевіч пайшлі ад нас. Завяршылася велічная эпоха змагання за беларускасць у Гародні.  

Шчырыя спачуванні родным і блізкім… Светлая памяць…

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас