Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Статуты ВКЛ – творы юрыдычнай думкі і помнікі беларускай мовы

Статуты ВКЛ – творы юрыдычнай думкі і помнікі беларускай мовы

24 сакавіка 2022, 20:22 Навука 120
Статуты ВКЛ – творы юрыдычнай думкі і помнікі беларускай мовы

9 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася лекцыя загадчыка кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Уладзіміра Падалінскага, даследчыка гісторыі права, прысвечаная  Статутам ВКЛ –  зводам законаў, якія складалі аснову прававой сістэмы старажытнай дзяржавы. Наведвальнікі мерапрыемства змаглі ўбачыць каштоўныя выданні трох Статутаў ВКЛ розных часоў – ад самых старажытных асобнікаў да блізкіх нашай эпосе. У лекцыі Уладзімір Падалінскі ўзгадаў навукоўцаў, якія вывучалі Статут ВКЛ – Івана Лапу, Юліюша Бардаха, Іосіфа Юхо і іншых.

На лекцыі абмеркавалі ролю і змест статутаў ВКЛ, якія з’яўляюцца не толькі першымі фундаментальнымі зборамі прававых нормаў і выдатнымі творамі юрыдычнай думкі, але і найважнейшымі помнікамі старабеларускай мовы. Менавіта, дзякуючы Першаму (1529), а потым Другому (1566) і Трэцяму (1588) статутам, Вялікае Княства Літоўскае ўвайшло ў кола дзяржаў, у якіх права стала важным элементам рэгулявання грамадскага і дзяржаўнага жыцця.Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі грамадскія дзеячы, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы дакументаў, – Францішак Скарына, Астафій Валовіч, Леў Сапега і іншыя.

Адукацыйная лекцыя “Статуты ВКЛ у кантэксце гісторыі права Беларусі” – стала апошняй сустрэчай з вядомымі навукоўцамі з цыклу “Крыніцы гістарычнай памяці”. Арганізатарам і мадэратарам лекцый выступаў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша. Удзельнікі мерапрыемстваў падзякавалі арганізатару за глыбокія і змястоўныя лекцыі.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства
ТБМ

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

10 ліпеня 2019, 16:2715
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
Далучайцеся да нас