Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр пісьменнік Мікола Гіль – брат паэта Ніла Гілевіча

Памёр пісьменнік Мікола Гіль – брат паэта Ніла Гілевіча

24 сакавіка 2022, 22:50 Грамадства, Культура 133
Памёр пісьменнік Мікола Гіль – брат паэта Ніла Гілевіча

Беларускі пісьменнік Мікола Гіль памёр 14 сакавіка на 86-м годзе жыцця.

Мікалай Гіль нарадзіўся ў 1936 годзе ў Лагойскім раёне. Яго сапраўднае прозвішча – Гілевіч. Але паколькі пад ім друкаваўся яго родны брат Ніл, Мікалай узяў сабе псеўданім Гіль.

Скончыўшы аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ, Гіль працаваў у шэрагу СМІ. Большая частка жыцця звязаная з газетай “Літаратура і мастацтва”, у якой ён прапрацаваў з перапынкамі больш за 30 гадоў. З’яўляўся яе галоўным рэдактарам у 1990-я гады.

Як сцвярджаў Зянон Пазняк, менавіта дзякуючы Гілю у газеце ў 1988-м з’явіўся знакаміты артыкул пра Курапаты, дзе распавядалася пра расстрэлы НКВД. Артыкул той павярнуў ход нацыянальнага адраджэння.

Гіль таксама быў вядомы як празаік, перакладчык, у яго літаратурным запісе выходзіла кніга касманаўта Пятра Клімука і ўспаміны Генадзя Карпенкі.

Светлая памяць.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4920
Памёр пісьменнік Мікола Гіль - брат паэта Ніла Гілевіча
Грамадства

Памёр пісьменнік Мікола Гіль - брат паэта Ніла Гілевіча

24 сакавіка 2022, 22:5018
Геніяльны рамантык беларускай літаратуры ХХ стагоддзя
Культура

Геніяльны рамантык беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

1 снежня 2020, 21:0618
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0617
Далучайцеся да нас