• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 18 мая 2022
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Дзень роднай мовы на Івейшчыне

Дзень роднай мовы на Івейшчыне

23 сакавіка 2022, 22:57 Мова 2
Дзень роднай мовы на Івейшчыне

Турнір знаўцаў роднай мовы

19 лютага ў бібліятэцы-філіяле аг. Ліпнішкі прайшоў турнір знаўцаў “Як званочак гучыць наша родная мова” (да Дня роднай мовы), падчас якога ўдзельнікі турніра падзяліліся на дзве каманды і з задавальненнем выконвалі розныя заданні: складалі вершы з прапанаваных слоў, дапаўнялі беларускія прыказкі, адказвалі на бліцпытанні, прэзентавалі створаныя калажы на тэму “Мова  – скарб народа”.

Мерапрыемства прайшло весела, насычана і цікава.

Турнір “Таямніцы роднай мовы”

20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг. Суботнікі запрасіла сваіх чытачоў на турнір знаўцаў роднай мовы “Таямніцы роднай мовы”.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікам былі прапанаваны розныя конкурсы: “Размінка”, “Перакладчыкі”, “Фразеалагізмы”, “Расшыфруй прыказку”, “Музей народнага побыту”, а таксама “Загадкі з вясёлай хаткі”.

Мерапрыемства прайшло весела, насычана і цікава. Усе ўдзельнікі паказалі добрыя веды, а напрыканцы атрымалі памятныя сувеніры-закладкі з фотаздымкамі Я. Купалы і Я. Коласа і іх выказваннямі аб роднай мове.

Літаратурнае падарожжа

“Па старонках беларускіх казак”

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы-філіяле аг. Лаздуны I прайшло літаратурнае падарожжа “Па старонках беларускіх казак”.

Падчас падарожжа дзеці ўзгадалі, што такое казка, якія бываюць віды і жанравыя асаблівасці беларускіх народных казак, пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на выставе “Па старонках беларускіх казак”, прымалі ўдзел у розных гульнях: “Перакладзі казку”, “Дапоўні прымаўку”, “Адгадай героя” і іншых.

Скарбы роднай мовы

Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.

Я. Колас

 Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Родная мова – гэта невычэрпная крыніца эстэтычнага, маральнага, патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы-філіяле аг. Морына аформлена выстава “Скарбы роднай мовы”.

Пазнавальны калейдаскоп “Падарожжа з Несцеркам у краіну роднай мовы”

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

У краіну беларускай мовы адправіліся вучні 4 класа Івейскай сярэдняй школы падчас пазнавальнага калей-даскопа, які прайшоў 18 лютага ў раённай бібліятэцы.

У імправізаваным падарожжы дзяцей суправаджаў Несцерка – вядомы персанаж шматлікіх беларускіх народных казак і аднайменнай п’есы В.Вольскага.

Падчас вандроўкі па краіне роднай мовы дзеці пазнаёміліся з матэрыяламі выставы “Усё пачынаецца з роднага слова”, з задавальненнем адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсе скорагаворак, чыталі вершы і казкі на беларускай мове, а таксама пашырылі сваё веданне прыказак і прымавак.

Падарожжа атрымалася вельмі цікавым і захапляльным. Кожны вучань зразумеў, што неабходна любіць і шанаваць родную мову.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Актывісты ААСБМ імя Ф. Багушэвіча выступілі ў навучальных установах
Мова

Актывісты ААСБМ імя Ф. Багушэвіча выступілі ў навучальных установах

11 сакавіка 2022, 21:4320
Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый  Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў
Грамадства

Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў

17 студзеня 2022, 21:5820
“Наша слова” на паперы выйдзе не скора
Грамадства

“Наша слова” на паперы выйдзе не скора

11 мая 2022, 18:4519
Народны паэт будзе ўшанаваны ў нацыянальнай скарбніцы
Навука

Народны паэт будзе ўшанаваны ў нацыянальнай скарбніцы

17 лютага 2022, 13:4619
Далучайцеся да нас