Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень роднай мовы на Шчучыншчыне

Дзень роднай мовы на Шчучыншчыне

16 сакавіка 2022, 09:02 Мова 64
Дзень роднай мовы на Шчучыншчыне

“Мова родная – мова жывучая”

20 лютага ў Тур’янскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная хвілінка “Мова родная – мова жывучая”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята, вучні пазнаёміліся з вясёлымі вершамі, казкамі, лічылкамі беларускіх пісьменнікаў, з народнымі прыказкамі і прымаўкамі.

Далей дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Скарбы роднай мовы”, успаміналі гістарычныя імёны і даты, замянялі іншамоўныя словы адпаведнымі беларускімі, тлумачылі значэнне стараславянскіх слоў. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Жывое беларускае слова”, дзе дзеці пазнаёміліся з серыяй кніг “Таямніцы беларускай мовы”.

 

“І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы”

21 лютага ў Шчучынскай дзіцячай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы”.

Супрацоўнікі віталі сваіх гасцей на роднай мове, удзельнікі ўзгадвалі, якія яшчэ ёсць ветлівыя словы ў нашай мове. Падчас мерапрыемства разам чыталі небыліцы, дзівосы, адгадвалі загадкі, слухалі жарты, знаёміліся з беларускімі гульнямі, прыказкамі, прымаўкамі, працавалі перакладчыкамі. Вельмі парадавала, што дзеці былі зацікаўлены дзіцячымі кнігамі, уважліва слухалі апавяданні В. Хомчанкі “Яблык” і І. Муравейкі “Яблыкі для сястрычкі”, беларускія казкі. Пазнаёміліся з цікавымі з’явамі прыроды і незвычайнымі прыгодамі зверанят.

 

“Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова”

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова” – пад такой назвай 21 лютага была прадстаўлена кніжная выстава-агляд у ам. Руткевічы.

Бібліятэкар бібліёбуса прапанавала кнігі чытачам, якія бачаць асалоду ў чытаннi на роднай беларускай мове. Мова – жывая тканіна, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне.

 

Фальклорная вандроўка “Казкі роднага краю”

22 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў інтэграванай бібліятэцы аграмястэчка Дэмбрава прайшла фальклорная вандроўка “Казкі роднага краю”. Падчас мерапрыемствы дзеці падарожнічалі па станцыях “Прыказкі і прымаўкі”, “Загадкі”, “Прыметы”, “Казкі” і “Хуткамоўкі”.

На кожнай стаянцы іх чакалі розныя заданні. Трэба было адрозніць прыказку ад прымаўкі, адгадаць загадкі, назваць, якія яны ведаюць прыметы, пералічыць пабольш назваў беларускіх казак, навучыцца гаварыць хуткамоўкі. Мерапрыемства прайшло весела і ажыўлена.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Далучайцеся да нас