Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень роднай мовы на Капыльшчыне

Дзень роднай мовы на Капыльшчыне

16 сакавіка 2022, 08:24 Мова 59
Дзень роднай мовы на Капыльшчыне

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Міжнародны дзень роднай мовы ў Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя Анатоля Астрэйкі адзначылі дыктоўкай. Удзельнікамі дыктоўкі сталі навучэнцы Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў. Перад пачаткам дыктоўкі быў праведзены бліц-пераклад з рускай мовы на беларускую і наадварот. У якасці тэкста для дыктоўкі быў абраны ўрывак з рамана  пісьменніка-земляка “Сокі цаліны”. Удзельнікі дыктоўкі пазнаёміліся з выставай  “Родная мова – крыніца празрыстая…” .

23 лютага Слабодакучынская бібліятэка-клуб Капыльскага раёна сумесна з вучнямі і настаўнікамі Слабодакучынскай сярэдняй школы правялі ўрок ведаў  “Мова маіх продкаў угаснуць не можа”.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Мова - душа народа
Мова

Мова - душа народа

25 чэрвеня 2019, 19:3714
Далучайцеся да нас