Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Краязнавец з Дзятлава выдаў сваю першую кнігу

Краязнавец з Дзятлава выдаў сваю першую кнігу

9 сакавіка 2022, 21:09 Выданні 49
Краязнавец з Дзятлава выдаў сваю першую кнігу

У гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт” выйшла з друку першая кніга грамадскага актывіста і краязнаўца з Дзятлава Валерыя Петрыкевіча. Кніга называецца “Там, дзе цячэ Маўчадка”. Валерый Петрыкевіч – адзін з тых людзей, якімі павінна ганарыцца не толькі Дзятлаўшчына, але і ўся Беларусь. Гэта, дзякуючы яму, на Дзятлаўшчыне ўшанаваны амаль усе пісьменнікі-землякі. Сярод якіх – Ігнат Дварчанін, Нікіфар Жальба, Васіль Струмень, Пятрусь Граніт, Гарасім Прамень.  Валерый Петрыкевіч яшчэ добры і цікавы публіцыст. Усё жыццё ён пісаў і піша розныя матэрыялы пра жыццё землякоў, пра спорт, пра вандроўкі па родным краі. Менавіта з такіх краязнаўчых сустрэч і вандровак складаецца яго першая кніга “Там, дзе цячэ Маўчадка”. У кнігу дзятлаўскага краязнаўца ўвайшлі цікавыя  артыкулы і даследаванні пра першага ўладальніка Дзятлава Канстанціна Астрожскага, пра прозвішчы дзятлаўчан, пра асаблівасці дзятлаўскай тапанімікі. Шчыра і чулліва напісаў Валерый Петрыкевіч пра свайго бацьку Міхася Петрыкевіча – заснавальніка Дзятлаўскага гістарычна-краязнаўчага музея і пра жонку Наталлю, былога педагога, якая зусім нядаўна нечакана пакінула гэты свет з-за каронавіруса…

Сяргей Чыгрын

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4715
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Далучайцеся да нас