Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Беларуская мова самая прыгожая і сакавітая. Напэўна таму, што яна родная”.

“Беларуская мова самая прыгожая і сакавітая. Напэўна таму, што яна родная”.

8 сакавіка 2022, 19:31 Мова 191
“Беларуская мова самая прыгожая і сакавітая. Напэўна таму, што яна родная”.

“Купалаўскую дыктоўку” напісалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Сёлета дыктоўка была прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння беларускага класіка Янкі Купалы.

У Міжнародны дзень роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, кожны жыхар планеты мае магчымасць выказаць пашану роднаму слову, зберагчы якое і перадаць наступным пакаленням – вялікая місія сучаснага. З нагоды гэтага свята ў Гардзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы напісалі  традыцыйную “Купалаўскую дыктоўку”.

Сёлета дыктоўка стала асаблівай, бо была прымеркавана ў тым ліку да 140-годдзя з дня нараджэння беларускага класіка Янкі Купалы і да дня нараджэння ўніверсітэта, які 22 лютага адзначыць 82-годдзе з дня заснавання.

– Сёлета “Купалаўская дыктоўка” ў нашым універсітэце праводзіцца ў чацвёрты раз і прымеркавана адразу да трох важных падзей. Цешыць, што з кожным разам усё больш удзельнікаў далучаюцца да гэтага мерапрыемства. У свеце больш за 7 000 моў, але, на мой погляд, менавіта беларуская – самая мілагучная, прыгожая і сакавітая. Напэўна таму, што яна родная, – адзначыў першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі каля тысячы чалавек. Сярод іх выкладчыкі, студэнты Купалаўскага ўніверсітэта, школьнікі горада, навучэнцы каледжаў. Па відэасувязі да напісання дыктоўкі далучыліся таксама студэнты з Расіі і Кітая, якія вывучаюць беларускую мову, супрацоўнікі пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Дадаткова ўсе ахвочыя змаглі напісаць тэкст пад дыктоўку дзякуючы прамой трансляцыі на YouTube.

Адначасова дыктоўка пачалася ва ўсіх вучэбных карпусах ВНУ. З любоўю да роднай мовы ўдзельнікі напісалі філасофска-патрыятычны твор “Спадчына”, які належыць пяру Янкі Купалы.

– Беларуская мова побач са мною з самага маленства. Я настаўнік беларускай мовы і літаратуры, лічу, што вельмі важна дарыць дзецям магчымасць вывучаць роднае слова. Гэта адказная праца, але ў той жа час вельмі натхнёная. Беларускай мовай асабіста я натхняюся на працягу ўсяго жыцця, – сказала Аляксандра Радковіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №35 г. Гародні, аспірант ГрДУ імя Янкі Купалы. – Сёння я чытаю “Купалаўскую дыктоўку”. Гэта для мяне вялікі гонар і адказнасць. Такая магчымасць выпадае не кожнаму.

Пасля мерапрыемства ўдзельнікі самастойна праверылі напісанае. На памяць кожны атрымаў сімв-алічны падарунак і бланк са сваім тэкстам.

Дзіяна Сідаркевіч.

Фота Дзіяны Сцяпанавай.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Гуды гудзелі!  У Лідскім раёне адзначылі свята бульбы
Культура

Гуды гудзелі! У Лідскім раёне адзначылі свята бульбы

25 кастрычніка 2021, 23:1913
Далучайцеся да нас