Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ГІСТОРЫЯ У ДРОБЯЗЯХ

ГІСТОРЫЯ У ДРОБЯЗЯХ

2 сакавіка 2022, 16:18 Культура 50
ГІСТОРЫЯ  У  ДРОБЯЗЯХ

У сярэдзіне лютага ва ўсім свеце святкуюць Дзень дарэння кніг, а адна з бібліятэк Лідчыны атрымала ад свайго чытача крыху іншыя падарункі. 15 лютага ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча” адбылася ўрачыстая перадача новых экспанатаў у этнаграфічны пакой “Спадчына” ад жыхара вёскі Эйтуны Пятра Леанардавіча Ензы. Мерапрыемства прайшло ў рамках Года гістарычнай памяці.

Падчас сустрэчы юнакі і дзяўчаты даведаліся, што першае згадванне аб паселішчы Дворышча і першым яго ўладальніку Юрыі Ільінічу адносіцца да 1524 года (Юрый Ільініч – дзяржаўны дзеяч ВКЛ, маршалак гаспадарскі і намеснік лідскі, памёр каля 1526 года). З 1569 года гэтай зямлёй валодаў найбуйнейшы магнат ВКЛ – Мікалай Крыштаф Радзівіл (Сіротка). З 1578 года да канца XVIII стагоддзя маёнтак знаходзіўся ў пажыццёвым валоданні ў манахаў езуіцкага ордэна. Пётр Енза паказаў і распавёў аб прадметах, якія ён сабраў у нашай мясцовасці: крыжыкі, гузікі, манеты, медальёны, прадметы начыння, якімі карысталіся мясцовыя жыхары шмат гадоў таму. Кожны прадмет – гэта гісторыя і лёс тых людзей, каму яны належалі.

Загадчык аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы” 

Марцінкевіч Дар’я Антонаўна.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4515
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас