Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гістарычныя лекцыі знаных навукоўцаў працягваюццца

Гістарычныя лекцыі знаных навукоўцаў працягваюццца

17 лютага 2022, 13:40 Навука 20
Гістарычныя лекцыі  знаных навукоўцаў працягваюццца

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае шэраг лекцый вядомых навукоўцаў у межах цыкла “Крыніцы гістарычнай памяці”. Лекцыі адбываюцца кожны тыдзень у адкрытым для публікі фармаце і на бясплатнай аснове, а таксама суправаджаюцца жывой анлайн-трансляцыяй.

 

2 лютага ў межах цыкла лекцый “Крыніцы гістарычнай памяці” адбылося выступленне дацэнта БДПУ імя М. Танка Іны Калечыц, удзельніцы археалагічных і рэстаўрацыйных работ на старажытнай царкве Святога Спаса ў Полацку.

Іна Леанідаўна Калечыц выкладае дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і мятодыку выкладання гісторыі ў Дзяржаўным педуніверсітэце імя Танка. З 2004 года яна ўдзельнічала ў даследаваннях археолагаў  і рэстаўратараў у старажытным Полацку.

На сценах самага старажытнага храма Беларусі, Полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы адкрылі 4000 тысячы надпісаў XII-XIX cтагоддзяў. Што і для чаго пісалі продкі?  На гэтыя пытанні адказала аўтар шматлікіх публікацый у друку пра царкоўныя графіці, спецыяліст па эпіграфіцы – Іна Калечыц.

“Час напісання графіці можна падзяліць на некалькі перыядаў, -патлумачыла даследчыца.- Узнікненне самых першых надпісаў звязана з пачаткам функцыянавання храма.Тут захаваліся памінальныя, бытавыя, малітоўныя, графічныя кірылічныя надпісы, якія наносіліся на алтары і на слупах храма ад пачатку існавання манастыра ў ХII cтагоддзі да 1579 года, часу прыхода войскаў караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя. Пасля 1579 пачынаецца новы перыяд, у якім пераважна праяўляюцца надпісы лацініцай. З 1584 года іх пакідалі часта вучні Полацкага езуіцкага калегіюма”.

 “Нашы продкі наносілі надпісы на сцянах пісаламі, іголкай. Захаваліся аўтографы майстроў, памінальныя запісы. Сярод  гэтых запісаў засталіся звесткі пра ігуменняў, якія ўзначальвалі манастыр пасля Ефрасінні Полацкай – Кацярына, Ганна, Акіліна. Якія матывы былі ў тых, хто наносіў гэтыя надпісы?  Пакінуць памяць  пра сябе, мець спадзеў на малітву.

Сярод малюнкаў захаваліся шматлікія выявы кры-жоў, бусла на гняздзе, павы, коцікаў. Шкаляры афармлялі свае надпісы ў рамках. Прадрапаныя надпісы захаваліся на старажытнарускай і старабеларускай мовах.

Самымі частымі былі звароты да Бога, напісаныя кірыліцай і лацінкай. Тыя, хто пакідаў памінальныя надпісы, мелі спадзяванне, што малітва за душы іх родных будзе доўжыцца стагоддзямі.” Слухачы падзякавалі даследчыцы за цікавую лекцыю.

 

9 лютага 2022 г. а 15-й гадзіне – лекцыя “Беларусь на старажытных картах”.  Сярод пытанняў: Калі ўпершыню на картах з’яўляюцца беларускія землі? Ці ведаў Пталемей пра Беларусь? Калі з’явіліся першыя карты з тапонімам “Белая Русь”? На падставе чаго тэрыторыі дзяржаў і земляў вылучалі на даўніх картах рознымі колерамі?..

Спасылка на трансляцыю: https://youtu.be/bHjmNiuhML8

Эксперт – Леў Казлоў, кандыдат гістарычных навук, знакаміты даследчык старажытных беларускіх карт, гісторык, перакладчык; аўтар фундаментальных прац па гісторыі беларускай картаграфіі, складальнік гістарычных атласаў і збораў даўніх карт, аўтар рэканструкцыі шэрагу старажытных карт, атласаў і глобусаў (у Менскай ратушы, у Нясвіжскім палацы і інш.). Калегі завуць яго “беларускім Меркатарам”, параўноўваючы са знакамітым фламандскім картографам і географам XVI ст.

 

16 лютага 2022 г. а 15-й гадзіне – лекцыя “Адлюстраванне гістарычнай памяці ў назвах вуліц Мінска”. Сярод пытанняў: Пра што расказваюць назвы вуліц Менска? Якія найменні дамінуюць у беларускай сталіцы? Ці істотна змяніліся назвы вуліц Менска за апошнія 100-200 гадоў? Ці можа тапанімія спрыяць выхаванню патрыятызму? Якіх назваў вуліц не хапае беларускай сталіцы? Як прысвойваецца найменне вуліц?..

Спасылка на трансляцыю: https://youtu.be/_CP0IlFEknY

Эксперт – Іван Сацукевіч, член камісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Менска пры Менгарвыканкаме, гісторык, выкладчык, экскурсавод, даследчык гісторыі Менска, аўтар шматлікіх публікацый пра беларускую сталіцу.

 

 23 лютага  а 2022 г. а 15-й гадзіне – лекцыя “Аператыўныя і выведвальныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху”. Сярод пытанняў: Што рабілі ў беларускіх лясах дыверсанты з Іспаніі? Дзе нямецкія спецслужбы адкрывалі шпіёнскія школы і каго туды вербавалі? У чым асаблівасць і ўнікальнасць корпуса справаздачных дакументаў БШПД? Як фармавалася справаводства і дакументаабарот у фарміраваннях “лясных салдат” і кіруючым штабе? Які інфарматыўны і навуковы патэнцыял выніковых зводак БШПД, шлях іх увядзення ў навуковы аварот?..

Спасылка на трансляцыю: https://youtu.be/ZSUPDBj_rwg

Эксперт – Святаслаў Кулінок, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, аўтар больш за 160 навуковых публікацый, спецыяліст па гісторыі і крыніцазнаўстве Вялікай Айчыннай вайны.

 

Мадэратарам і каардынатарам сустрэч выступае Алесь Суша, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1418
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5417
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0216
Далучайцеся да нас