Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Моладзь 11-й лідскай школы за здаровы лад жыцця!

Моладзь 11-й лідскай школы за здаровы лад жыцця!

16 лютага 2022, 23:48 Спорт 18
Моладзь 11-й лідскай школы за здаровы лад жыцця!

У зімовы час кожны чалавек думае аб тым, каб зберагчы сваё здароўе. Як жа быць здаровым? Што павінен зрабіць кожны чалавек, каб захаваць самае каштоўнае ў сваім жыцці? Менавіта на гэтыя пытанні адшукалі адказы вучні 9 “Б” класа 11-й лідскай школы і зараз хочуць падзяліцца сваімі парадамі здаровага ладу жыцця з усімі, хто жадае захаваць фізічную моц і бадзёрасць духу.

Па-першае, гэта правільны рэжым дня, што з’яўляецца залогам фізічнага і душэўнага здароўя чалавека. 

Па-другое, безумоўна, гэта сістэматычнае наведванне ўрокаў фізічнай культуры і здароўя, спартыўных секцый. Яскравым прыкладам для вучняў нашай установы адукацыі з’яўляецца ўласна ўзровень фізічнай падрыхтоўкі настаўніка. Эдуард Іосіфавіч Покуць не проста здзіўляе і вучняў, і настаўнікаў магчымасцямі выканання нарматываў фізічнай падрыхтоўкі, а штодзень нагадвае сваім прыкладам наколькі чалавек павінен сам клапаціцца аб сваім здароўі. Зараз зіма і самы час, калі школьнікі маюць добрую магчымасць паспрабаваць сябе ў зімніх відах спорту, а менавіта пахадзіць на лыжах. Хлопцы і дзяўчаты карыстаюцца гэтым. Разам з імі на адной лыжні і іх настаўнік. А яшчэ, падчас правядзенне Зімовай алімпіяды-2022 прыемна асэнсоўваць, гледзячы на вучняў, што кожны з іх гэтым самым уносіць пэўны ўклад у падняцце спартыўнага духу нашай алімпійскай каманды.

Па-трэцяе, гэта правільнае гарачае харчаванне. Школьнікам 11-й лідскай школы тут можа пазайздросціць кожны. Штодзень кожны вучань мае магчымасць выбраць комплекс на свой густ. Ды і стравы прыгатаваныя для дзяцей кожны дзень розныя: ад філе і катлет да беларускіх дранікаў і  запяканкі, акрамя гэтага разнастайныя вітамінныя салаты ды напоі.

Акрамя гэтых парад вучні вызначылі яшчэ такія, як захаванне асабістай гігіены, адмова ад шкодных звычак і, увогуле, актыўны лад жыцця. Школьнікі ўпэўнены, што менавіта дзякуючы гэтым парадам яны ўвесь час застаюцца актыўнымі, вясёлымі і здаровымі.

Наталля АНАШКЕВІЧ,

класны кіраўнік 9 “Б” класа

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года
Грамадства

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

23 жніўня 2018, 23:0514
Далучайцеся да нас