Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Амаль 200 тысяч наведвальнікаў “Куфра” карыстаюцца беларускай мовай

Амаль 200 тысяч наведвальнікаў “Куфра” карыстаюцца беларускай мовай

13 лютага 2022, 07:34 Мова 50
Амаль 200 тысяч наведвальнікаў “Куфра” карыстаюцца беларускай мовай

Магчымасць выбраць мову, на якой адлюстроўваецца інфармацыя інтэрфейсу, з’явілася на “Куфры” – найбуйнейшай пляцоўцы абвестак Беларусі – даўно. За апошні год колькасць тых, хто перайшоў на беларускую, павялічылася амаль у два разы.

 Між іншым, штогод на “Куфар” заходзіць 2.7 мільёна ўнікальных наведвальнікаў – кожны чацвёрты карыстальнік байнета. 7.9% з іх абралі родную мову. За год колькасць беларускамоўных прыхільнікаў “Куфра” вырасла ўдвая. Найлепшыя паказчыкі сярод тых, хто аддае перавагу дэсктопнай версіі. Статыстыка ў дадатках на Android і iOS крыху горшая.

– Галоўнай прычынай таго, што на “Куфры” дадазена функцыя выбару мовы, стала жаданне зрабіць наш сервіс зручнейшым для кожнага беларуса. Гэтая функцыя была дада-дзена пасля таго, як мы пачалі атрымліваць такія запыты ад наведвальнікаў “Куфра”, – тлумачыць Таццяна Лемешава, Head of product “Куфра”. – Мы з павагай ставімся да моўнага выбару – кожны заслугоўвае магчымасць ужываць тую з дзяржаўных моваў, на якой яму зручней стасавацца. Спецыяльнай мэты прасоўваць і папулярызаваць беларускую мову ў нас не было, хоць мы прыхільна ставімся да яе выкарыстання і развіцця.

Трэба адзначыць, што “Куфар” – адзіны пакуль у Беларусі най-буйнейшы анлайн-маркетплэйс, які дае сваім карыстальнікам магчымасць выбраць беларускую мову ў інтэрфейсе.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас